Усе навіны

Беларусы заваявалі сем медалёў на ЧЕ па барацьбе

18 лютага, 22:35

З 13 па 18 лютага ў Бухарэсце праходзіў чэмпіянат Еўропы па барацьбе.

Ад Беларусі бралі ўдзел 29 барцоў і барчых. Прадстаўнікам беларускай каманды ўдалося заваяваць 7 медалёў – два залатыя, адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя.

Сярод жанчын пераможцамі чэмпіянату сталі – Ванэса Каладзінская (да 53 кг) і Ірына Курачкіна (да 57 кг), трэція месцы заваявалі Алеся Гетманава (да 59 кг) і Вераніка Іванова (да 62 кг).

Сярод мужчын – бронза дасталася Кірылу Маскевічу па грэка-рымскай барацьбе (да 87 кг) і Абубакару Хаслаханаву (да 97 кг). Срэбра ўзяў барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамёдаў (да 79 кг).

Далейшае важнае спаборніцтва па барацьбе пройдзе ў Баку, дзе спартсмены з цэлай Еўропы будуць змагацца за кваліфікацыю на Алімпіяду-2024.