Я і Крышціану

Кароткі флэшбэк у часы маей футбольнай славы, якая доўжылаася хіба імгненне. Пра тое, што гэта значыць нарадзіцца ў адзін дзень з Крышціану Раналду і граць супраць Мікалая Хадасевіча.

Автор — strelnikov
5 февраля 2014, 16:12

Шаноўнае спадарства павінна даведацца, што бывае і так: мне больш падабаецца Мессі, але нарадзіўся я ў адзін дзень з Крышціану Раналду :-) 

Як і для большасці, Раналду для мяне пачаўся з ЧЕ 2004. І запомніўся сваей фрызюрай і сімуляцыямі, чым пасамі ды галамі. Ніколі мне не падабліся каманды, за якія Раналду граў. Зборная Партугаліі выклікала больш раздражненне, чым спачууванне.

Таму, калі я даведаўс, што мы з ім нарадзіліся у адзін дзень, я не адчуў радасці.

Я памятаю, як я граў у футбіч. Ахаха... Свае лепшыя часы я правеў у абароне, хаця Колю Хадасевіча, супраць якога я граў на журфаке, мне стрымаць не шанцавала :-)  Але ў мяне таксама была зорная гадзіна...

Мы, здаецца, святкавалі чыйсці дзень нараджэння ў Сілічах. Гарэлка, шашлыкі, дзяўчаты. На кагосьці я тады хацеў зрабіць уражанне, не помню. Але мусіць гэта мяне натхніла, бо як пачалі граць у футбол, мяне было не стрымаць. Я даваў галявыя пасы забіў сам, і яшчэ, а адзін гол стаіць перадвачыма дагэтуль.

Я атрымаў мяч трахец ззаду. На мяне адразу кінуўся Сярожа Рэчыцкі. Я зрабіў абманны рух, і ен ужо аказаўся у мяне за спінай. І тут я пабачыў, што партнеры разбегліся па флангах, абаронцы суперніка спрабавалі іх накрыць і вызвалілі мне прамую дарогу да брамы. Я рушыў, паспеў убраць мяч ад таго, хто кінуўся мне наперарэз. Сэнсу бяжаць далей не было, мяне б накрылі, а да брамы было яшчэ метраў наццаць і я пнуў. Саша Міхайлаў стаяў на вэрах, і ен не быў варотчыкам, нават не стаў прыгаць, і мяч проста праляцеў міма яго у правы кут.

Я абыграў двух і забіў гол. Я быў шчаслівы, як ніколі. 

Я думаю, што ведаю, што там адбываецца ўнутры Раналду, калі ен вядзе мяч да брамы. Гэта наркотык. Ен у эйфарыі.

Я зайздрошчу яму, мне не застаецца нічога, як радавацца за яго. Гэта вялікае шчасце атрымаць прызнанне за тое, што таб падабаецца. У мяне дарэчы атрымалася. І вам жадаю таго ж.

Другие посты блога

Все посты