Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Дык калі мы ўжо выйграем еўракубак?

Дык калі мы ўжо выйграем еўракубак?

Я не прыхільнік БАТЭ. Але што тычыцца еўракубкаў, то я станаўлюся «глорам» любой беларускай каманды. Пераможцаў не судзяць. І перамогам трэба найперш радавацца. Тым не менш дазволю сабе быць крытычным наконт выйсця БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. І гучыць маё крытычнае пытаннечка так: ці не апошняя гэта была перамога БАТЭ ў еўракубках у гэтым годзе?

Автор — strelnikov
27 августа 2014, 16:31
2

Я не прыхільнік БАТЭ. Але што тычыцца еўракубкаў, то я станаўлюся "глорам" любой беларускай каманды.Пераможцаў не судзяць. І перамогам трэба найперш радавацца. Тым не менш дазволю сабе быць крытычным наконт выйсця БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. І гучыць маё крытычнае пытаннечка так: ці не апошняя гэта была перамога БАТЭ ў еўракубках у гэтым годзе?

Я адразу скажу, што аддзяляю разуменне крытыкі і негатыва. Маё любімае выслоўе: крытычнае стаўленне да ракі - гэта пабудаваць мост. Гульня БАТЭ выклікае занепакоенасць. Вельмі цікава паразважаць, а што ж з гэтым можна зрабіць?

Будзе неправільна сказаць, што вынік гульні з БАТЭ быў нечаканым. Нават у конкурсе прагнозаў Гардзейчук, Крывец і Радзівонаў часцей за ўсё называліся сярод аўтараў галоў, і хаця 3:0, вядома, быў не самай папулярнай спробай схапіць запаветную маечку, але той факт, што ён быў дакладна ўгаданы, паказвае, наколькі чаканым быў той вынік, і нават моцна жаданым.

Слован - не тая каманда, перамога над якой дае шмат гонару. І, як на мой густ, толькі апошнія 10 хвілін - гэта той футбол, які мы чакалі ад чэмпіёна Беларусі. Так, у выніку маем разгромны лік 3:0, але ён адбыўся не пасля 2:0 у першым тайме, і спакойнае дайгравання да канца (менавіта такі прагноз дарэчы даваў пераможца конкурсу прагнозаў :).

На самой справе, матч адбыўся цікавым і напружаным: асцярожны ціск напачатку (цудоўны момант Радзівонава, які цалкам паўтарыўся ў эпізодзе з голам Гардзейчука), валідольныя валтузванні на пачатку другога тайма, калі моцнае жаданне выйсці з-пад вагі адказнасці за тылы паралізавала крэатынасць у нападзенні (я пра той самы момант, калі Крывец не аддаў пас на Якаўлева). І нарэшце фінал гульні з выдаленнем у суперніка і яркай кропкай Радзівонава.

"Слован" сыграў так, як мог сабе дазволіць. Ён мае некалькі небяспечных футбалістаў, але ў яго адсутнічае такая арганізацыя гульні, якая дазволіла выходзіць з-пад прэсінга БАТЭ. У выніку яны "вешалі і білі". І нават праз гэта заставаліся небяспечнымі для БАТЭ да 80-й мінуты.

Я дарэчы, вельмі радаваўся таму, што пабачыў. БАТЭ выдаў плотную і насычаную гульню з мноствам яскравых момантаў. Цудоўная гульня Ліхтаровіча, які кідаў Радзівонава наперад. Нападнік граў вельмі напорліва, дасаджаў абаронцам, чапляўся за мячы, разрываў прастору, што мела вынікам першы гол. Востра і атлетычна дзейнічаў Крывец, здорава вайшоў у гульню Якаўлеў. Але гэта ўсё спалучалася з "запарай" наперадзе, неахайнай гульнёй на флангах, і пажарамі ў абароне, дзе нам, прызнаемся шчыра, вельмі і вельмі пашанцавала.

Раней мы казалі, што БАТЭ выходзіць у групу ЛЧ набірацца досведу, удзельнічаць у лепшым турніры ў свеце. Але цяпер мы сапраўды маем каманду, якой дапамагае гэты самы досвед, каб некаторых супернікаў праходзіць "на класе". Але тое, што мы бачым, мне, напрыклад, не дае падставаў казаць пра развіццё.

Задачу на сезон каманда амаль выканала. Зарабілі шмат бабла, барысаўскую арэну будуць таптаць высокакласныя каманды да позняй зімы. Засталося выйграць чэмпіёнства, каб прэтэндаваць на тое ж самае ў наступным годзе. Чаму гэты вынік не можа паставіць кропку ў размовах "БАТЭ ўжо торт"... Бо "група ЛЧ" не можа быць марай (яна выконвалася і раней). Гэта можа быць толькі пераходнай мэтай для больш высокіх мараў.

А вось сапраўды, ці зможа каманда з Беларусі выйграць еўракубак? Гісторыя ведае прыклады, калі кубак чэмпіёнаў выйгравала не топ-каманда, і нават не прадстаўнік топ-чэмпіянату. Але ў навейшай гісторыі ў каманды з Румыніі і Шатландыі галоўны турнір не выйгравалі. Тут можна ўспомніць перамогі Порту ў ЛЧ у 2004 і данецкага "Шахцёра" ў ЛЕ ў 2010 - іх нацыянальныя чэмпіянаты не топ-турніры ні разу, але яны на момант іх перамог рэйтынг іх чэмпіянатаў быў вельмі высока ў рэйтынгу УЕФА (6-7 месца стабільна некалькі год).

"Караля робіць світа". Каб годна выступаць на міжнародным узроўні, каб прымусіць паважаць сябе , чэмпіён Беларусі мусіць на ўнутраным чэмпіянаце пастаянна граць з камандамі, якія здольны паспяхова граць на міжнародным узроўні. А гэта 2-3 каманды ў групе кожнай восенню. 1-2 дзве каманды ў плэй-офф кожнай вясной. Нельга пабудаваць адзін высокакласны клуб у цэлай недаразвітай футбольнай краіне.

Таму, як гэта ні дзіўна, але тым, хто сапраўды зычыць поспехаў барысаўскаму клубу, трэба заўзець за Дынама і Шахцёр заўтра. Бо БАТЭ для свайго поспеху зрабіў усё магчымае. А яны яшчэ не...

P.s.Калі я ўспамінаю пра тое, як Баварыя выратавала Барусію Дортмунд ад банкруцтва, то бачу, што ім гэтая дабрачыннасць пайшла на карысць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты