Казка пра Гофмана

Глядзелі гульню з Нюрнбергам з жонкай. Калі выйшаў Гофман (дарэчы, чаму Хофманн? калі ў яго па-нямецку прозвішча таксама пішацца, як у аўтара «Шчаўкунчыка»), дык сказаў ёй, маўляў, вельмі хачу, каб ён забіў. І праз колькі хвілін адбылася тое, што вы бачыце на гіфцы. Гофман больш, чым забіў, ён зрабіў гол.

Автор — strelnikov
2 марта 2014, 16:35

Глядзелі гульню з Нюрнбергам з жонкай. Калі выйшаў Гофман (дарэчы, чаму Хофманн? калі ў яго па-нямецку прозвішча таксама пішацца, як у аўтара "Шчаўкунчыка"), дык сказаў ёй, маўляў, вельмі хачу, каб ён забіў. І праз колькі хвілін адбылася тое, што вы бачыце на гіфцы. Гофман больш, чым забіў, ён зрабіў гол.

Гэта падобна на стыль гульні Левандоўскага - зачапіцца за мяч, сцягнуць на сябе ўвагу і катнуць мяч партнёру ў "дзірку", што расцягнулася ў абароне суперніка... Для гэтага патрэбна цэпкасць, але найперш габарыты, якіх у Гофмана няма. Недахопы свае маладзён кампенсуе інтэлектам.

Інфармацыі пра маладога гульца ў інтэрнеце не шмат. Так, адыграў пэўны час за Хофэнхайм, але за галоўную каманду зайгран не быў. Так, меў вопыт выступленняў за маладзёжную зборную. Так, меў з Клопам паўгадзінную размову, у якой той паабяцаў яму гульнявы час. Так, пра яго кажуць як пра разумнага сціплага хлопца. Я палазіў па інтрэв'юхах Гофмана на нямецкіх сайтах, сапраўды ён дае досыць дарослыя адказы на складаныя пытанні.

Яшчэ ў 2011 годзе, калі ён толькі-толькі пачаў граць за маладзёжку Барусіі, пра яго ўжо пісалі такія вялікія артыкулы, як пра ўзыходзячую зорку. Ён расказвае ў артыкуле, як цяжка абжывацца на новым месцы, як лічыць важным скончыць вучобу, бо спадзявацца толькі на футбольную кар'еру нельга, пра ўдачу, роля якой вельмі вялікая у футболе.

"Свайго оптымума Хофі яшчэ не дасягнуў, - казаў яго тагачасны трэнер, - Але ў яго ўжо шмат ёсць, вялікая здольнасць да бегу, добрая тэхніка валодання мячом, звышхуткасць. Я веру ў яго, асабліва калі ён захавае матывацыю і палепшыць свае фізічныя кандыцыі".

У эпізодзе з голам у брамку Нюрнберга Гофман прадэманстраваў і хуткасць, і валоданне мячом. Але як патлумачыць мяч, выкладзены Мхітарану на блюдцы? Вельмі ўсцешаны гэтым маладзёнам у форме "Барусіі". Буду рады яго поспехам і надалей.

Аднафамілец Хофманна (о'кей, гэта я так у посце пагуляўся, але буду пісаць Йонаса надалей так, каб вы разумелі пра каго ідзе размова), для аднафамільца Гофмана адно з найважнейшых мастацкіх твораў, гэта цыкла аповесцяў, дзе фігуруе кампазітар Крэйслер, які вельмі шмат чаго дасягнуў, дзякуючы не толькі свайму таленту, але адданасці і працавітасці. Зычу Йонасу таго ж... 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты