Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Memento-1994. Італія супраць Мексікі

Memento-1994. Італія супраць Мексікі

Пасля гэтай гульні ў групе ва ўсіх каманд было роўна пунктаў. Здаецца, адзіны раз у гісторыі. Італьянцы прайшлі далей толькі з прычыны таго, што нарвежцы забілі толькі адзін мяч за тры гульні. Яны мусілі іграць 1/8 з Аргенцінай, якія да гэтага выйгралі ў Грэцыі 4-0 і ў Нігерыі 2-1. Але ў допінг-пробе Марадоны ўжо знайшлі эфедрын, а без яго аргенцінцы прайгралі балгарам, і на першае месца раптам выйшла Нігерыя.

Автор — strelnikov
3 июня 2014, 10:14

Адчуванне ад прагляду матчу з Мексікай я б назваў цікавымі. З аднаго боку, гульню я памятаю. З іншага, не памятаю важных деталяў.

Італія грала гэтак жа як у папярэдніх гульнях. Яшчэ больш настойліва ў нападзе і стражэй ў абароне . Было прыкметна, што Сіньёры стаў глыбей сыходзіць у паўабарону.

А Массаро наперадзе выглядаў куды больш цікава, чым Казірагі. Гол у Массаро, па-мойму, атрымаўся менавіта такім, якім хацеў бачыць усе галы Сакі. Доўгі пас Альберціні з глыбіні, Массаро (опачкі!) ужо за спіной абаронцаў, хвостка і дакладна ў кут.

І ўсё ж не апраўдала сябе гэтая тактыка, у якой апорнікі выверана забяспечваюць лінію нападу дакладнымі пасамі. А ўвязваючыся ў барацьбу ў сярэдзіне, італьянцы ніяк не маглі вывесці на ўдарныя пазіцыі сваіх нападаючых. Я думаю, што для Сакі было больш пытанняў, чым адказаў з нагоды гульні яго команды.

Да і прапусцілі італьянцы такі ж гол, як і з ірландцамі. Здалёк, які ўзяць было немагчыма. Па сутнасці, выпадковы.

У Баджо сталі атрымлівацца ўдары ў створ :)

Яшчэ адзін эпізод ён выскачыў адзін на адзін з галкіперам, абыграў яго на замаху, але ударыў не адразу як пазней з Іспаніяй, а дайшоў да лініі і выдаў свечку паса.

Мальдзіні ў канцоўцы гульні зноў пачаў кульгаць. І было відаць, што не да ўсіх мячоў ён ужо бяжць.

Пасля гэтай гульні ў групе ва ўсіх каманд было роўна пунктаў. Здаецца, адзіны раз у гісторыі. Італьянцы прайшлі далей толькі з прычыны таго, што нарвежцы забілі толькі адзін мяч за тры гульні. Яны мусілі іграць 1/8 з Аргенцінай, якія да гэтага выйгралі ў Грэцыі 4-0 і ў Нігерыі 2-1. Але ў допінг-пробел Марадоны ўжо знайшлі эфедрын, а без яго аргенцінцы прайгралі балгарам, і на першае месца раптам выйшла Нігерыя.

 

Можна сказаць пашанцавала, але групавую стадыю італьянцы прайшлі настолькі дрэнна, што гэтаму не радаваўся ніхто. Тактычных перспектыў у гэтай каманды я асабіста не ўбачыў. Але вось прыемныя званочкі цудаў Раберта Баджо - ужо прагучалі.

Другие посты блога

Все посты