Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Memento-1994. Гол Дзіно Баджо

Memento-1994. Гол Дзіно Баджо

Першую гульню італьянцаў ў 1994-м я паглядзеў толькі годы пасля. А вось з другой гульнёй супраць Нарвегіі звязана шмат успамінаў. Сапраўдная драма, сапраўдны выбар. У мяне ёсць думка пра тое , што «гісторыя», «сюжэт» (тое, чым параўноўваюць мастацтва і спорт) у яутболе магчымыя хутчэй на ўзроўні турніру. Але тут падзеі цікава развіваліся і па ходзе гульні .

Автор — strelnikov
31 мая 2014, 09:36

Першую гульню італьянцаў ў 1994-м я паглядзеў толькі годы пасля.

А вось з другой гульнёй супраць Нарвегіі звязана шмат успамінаў. Сапраўдная драма, сапраўдны выбар. У мяне ёсць думка пра тое , што "гісторыя", "сюжэт" (тое, чым параўноўваюць мастацтва і спорт) у яутболе магчымыя хутчэй на ўзроўні турніру. Але тут падзеі цікава развіваліся і па ходзе гульні .

Пачатак гульні для італьянцаў было бадзёрым. Ніякага грузу мінулай гульні не адчувалася. Яны адразу пачалі штучнымі оффсайдами заварушыць нарвежцаў на іх палову. Наперадзе ліха камбінавалі нападаючыя. Казірагі , Раберта Баджо , Сіньёры! На лязо нападу быў менавіта Казірагі, але ў яго мала атрымлівалася. Мне гэты нападаючы , якога ў чэмпіянаце Італіі я не бачыў, запомніўся як раз сваімі няўдачамі.

Быў вельмі дзіўны эпізод у канцы першага тайма, калі ў скачку за мячом яго рушылі локцем (трэба сказаць , абарона нарвежцаў была вельмі тапорнай) . Ён і паляжаў, і пастаяў, і ўсё ж такі на насілкі лёг, вынеслі яго за край, і куляй выбег на поле адтуль, проста куляй. Вось за гэта італьянцаў і не любяць. І правільна робяць.

Атаку італьянцаў я б не назваў майстэрскай. Кароткая перепасовка абаронцаў і спробы разрэзаць абарону пасам наперад, а там трыо нападнікаў што-небудзь ды прыдумае. Прыдумаць не атрымлівалася. Але гол пагражаў.

У тым матчы Пальюка атрымаў чырвоную картку, за што - мне цяжка сказаць. Відэа матчу - амерыканскае , а гэтыя разумнікі пускалі рэкламу прама падчас гульні, прыбіраючы карцінку з гульнёй у маленькае " акенца". На паўторах відаць , што абаронцы загуляліся ў афсайды і нарвежскі нападаючы выскокваў адзін на адзін з Пальюкай. Для мяне заўсёды загадка , як вызначаюць наўмыснасць гульні рукой. Была гульня рукой, гэта факт , але хутчэй ад безвыходнасці. На апошняй хвіліне гульні Маркеджані сыграў рукой яшчэ больш наўмысна.

А вось навошта Сакі памяняў Раберта Баджо на галкіпера - для мяне засталося загадкай... Логіка ў гэтым была, нападнікаў і так шмат, а аслабляць абарону і опорнікаў не варта. Але, блін, Баджо! У гульні, пасля якой можа наогул усё вырашыцца... Было бачна, што сам Раберта не разумее, што адбываецца, але ўспрымае ўсё спакойна.

Вельмі спадабалася як Маркеджані выйшаў. З жуйкай, увесь з сябе спакойны. Адразу было відаць, што ён спяшаецца згуляць мячом. А калі праз нейкі эпізод у высокім скачку грукнуўся на зямлю, я за яго перапалохаўся.

Пасля гэтага эпізоду гульня не моцна змяніла свой характар. Вось што дзіўна. Італьянцы працягнулі ціснуць, не так арганізавана і прыгожа, праўда, але працягнулі.

У пачатку другога тайма - траўма Барезі. Проста на роўным месцы. У канцоўцы Мальдзіні... І яго ўжо проста не было чым замяніць. А арбітр - сука! І не за чырвоную картку , а за тое , што прымусіў Мальдзіні са сваёй нагой увайсці ў гульню ў цэнтры поля, хоць ён ляжаў каля варот.

А вось гол Дзіна Баджо - адзінае, што я добра памятаю пра тую гульню з дзяцінства. Я вельмі доўга думаў, што забіў ён яго мексіканцам, тая гульня больш у памяць урэзалася, ды і наўрад ці італьянцы змаглі мне 10-гадоваму хлопчыку растлумачыць , што яны гуляюць з нарвежцамі.

Мы сядзелі ў прахалодным доме, была тыповая для лета Італіі спякота, нас, гомельскіх дзяцей, уласна і вазілі туды адпачываць з-за яе. І гульня была сумнай. Бабо - так італьянцы называюць бацьку - глядзеў футбол, а мы з прыяцелем, з якім жылі ў той сям'і нешта калупаліся. Вялікімі заўзятарамі мы не былі, і нават не разумелі, што адбываецца. І тут гэты навес Сіньёры, і як з ніадкуль Дзіна Баджо ўбівае гэты мяч: "ГООООЛ!" - Мы зараўлі з бабо Марчэла так гучна, як я да гэтага ніколі не крычаў. Саша, мой сябра, на нас дваіх паглядзеў, як на ідыётаў. Але ў гэтым крыке і зрабіўся для мяне футбол тым, чым ёсць сёння, гэтымі долямі секунды, якія аб'ядноўваюць незнаёмых і можа няблізкіх нават людзей.

І менавіта гэтымі момантамі выпальваюцца ў памяці ў выніку і пераможныя жэсты Дзіна Баджо, якога запомню назаўжды, і смешны для італьянца прамы нос Массаро, і зялёныя трэнікі Сакі.

У канцы гульні італьянцам стала значна складаней. Але ў Фло, на якога звярталі ўвагу часцей за ўсё, не атрымалася нічагуткі. А больш цягнуць на сабе нарвежцаў было чамусьці няма каму.

Калі матч скончыўся, памятаю бабо Марчелло, вельмі задаволены, паціраючы рукі, кудысьці пайшоў. Цяпер бы я падумаў, каб выпіць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты