Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Як зламаць нямецкую машыну?

Як зламаць нямецкую машыну?

Самая паспяховая еўрапейская каманда заслужыла званне «машыны» за свой няспынны нораў. Яна ўпершыню выйграла два турніры запар (ЧЕ-72 і ЧМ-74), тройчы запар выходзіла ў фінал (82, 86, 90). Але нельга сказаць, што нямецкую машыну нельга спыніць зусім ніяк. Спынялася яна не раз. Адылі, як можна спыніць нямецкую машыну?

Автор — strelnikov
10 июля 2014, 13:33

Я ўвогуле хацеў бы ўдакладніць тэрмін "нямецкая машына". Немцы не заўсёды былі адназначнымі фаварытамі, а іх перамога ў 1954 годзе - гэта ўвогуле "цуд" і нішто іншае.

"Машына" пачала будавацца ў другой палове 60-х, калі ў зборную прыйшоў трэнер Гельмут Шён, і да ветэранаў кшталут Уве Зеелера далучылася таленавітая моладзь, кшталту Франца Бекенбауэра і Герда Мюлера. У кожным турніры немцы раз за разам заяўлялі свае прэтэнзіі на перамогу. І паспяховымі былі толькі двойчы на сусветным узроўні і тройчы на кантынентальным. Самая паспяховая еўрапейская каманда заслужыла званне "машыны" за свой няспынны нораў. Яна ўпершыню выйграла два турніры запар (ЧЕ-72 і ЧМ-74), тройчы запар выходзіла ў фінал (82, 86, 90).

Але нельга сказаць, што нямецкую машыну нельга спыніць зусім ніяк. Спынялася яна не раз. Адылі, як можна спыніць нямецкую машыну?

Быць андэрдогам

Тут увесь час памінаюць немцам бляклую гульню з Ганай і Алжырам. Але немцы заўсёды цяжка граюць з андэрдогамі. І 90-я прайшлі пад знакам чуллівых параз ад Балгарыі і Харватыі. Рэдка якая зборная з'яўляецца ў матчы з немцамі фаварытам, але калі на групавой стадыі андэрдогі для немцаў не праблема (вынясем крызісныя ЧЕ-00 і 04 за дужкі, дакладней, "у дужкі").

Справа тут менавіта ў пераацэнцы ўласных сіл. І вельмі важна, каб належная "ўстраска" адбылася своечасова. Не як у 78-м, калі цалкам роўны турнір, які мог бы заслужана скончыцца на п'едыстале, скончыўся ганебнай паразай ад Аўстрыі.

Дарэчы гэту праблему Лёв, здаецца, здолеў вырашыць. Яго каманда ўмее граць са слабакамі.

Здзівіць

Насупярак легендзе сама гісторыя непераможных немцаў пачалася з паразы ад англічан у фінале 1966. Многія назавуць тую паразу імем Тофіка Бахрамава, але сапраўднай прычынай быў трэнерскі геній Альфа Рамзі, наватарства якога заключалася ў тым, што ён фізічна падрыхтаваў футбалістаў так, што нават 21-годні Алан Бол лётаў па полі ў дадатковы час, як быццам і не стаміўся. Да таго ж Рамзі адмовіўся ад вінгераў. Англійскую зборную нават называлі "бяскрылым цудам". Амаль усе галы (акрамя ўласна Бахрамаўскага) былі забіты пасля няўдалых дзеянняў цэнтральных абаронцаў і бурнай актыўнай дзейнасці менавіта ў цэнтры.

Лепшы спосаб перамагчы немцаў - гэта здзівіць. І гэта самы заслужаны са спосабаў, бо як правіла немцаў здзівіць немагчыма...

Такія самыя паразы немцы цярпелі і зусім нядаўна - ад іспанцаў. Іспанцы прад'явілі супернікам новы стандарт гульні, новы яе тып. Валоданне мячом, валоданне ініцыятывай прыводзіць да перамогі. І тым абяззброілі немцаў, якія нарэшце гралі ў традыцыйны атакуючы камбінацыйны футбол, дзе не так важна валоданне мячом, колькі яго эфектыўнасць.

Натхніцца

Немцы кепска граюць з італьянцамі. Ды нават зборная ГДР грала з італьянцамі лепш! Я не люблю дурацкіх абагульненняў, але факт у тым, што немцы прайгралі ўсе рашаючыя гульні італьянцам. Тры паўфінала і фінал.

Два паўфінала былі на маёй памяці. І я магу засведчыць, што гэтыя паразы былі нечаканымі, нават выпадковымі... Кожны раз немцы выходзілі з больш складанай сеткі, больш упэўнена. У 2006-м італьянцы мелі самых простых праціўнікаў да паўфіналу, і тое Аўстралію ледзь прайшлі, у той час, як немцы выбівалі ці не самую прыкольную збоную Аргенціны апошніх часоў. У 2012 - італьянцы выйшлі заслужана, але ніяк не пераканаўча, у той час як немцы так разграмілі грэкаў, аж сэрца радавалася...

Выпадковымі гэтыя паразы былі ў той ступені, у якой выпадковым бывае натхненне. Галы Гроссо і Дэль П'ера, тое, што зрабіў Балатэлі былі для італьянцаў хутчэй выключэннем, чым правілам. Тое ж самае можна сказаць пра "матч стагоддзя" ў 1970-м. Што характэрна, менавіта такога натхнення апенінцам не хапала ў фіналах...

І тут трэба прызнаць, што калі Мессі схопіць эмацыйную хвалю, немцам будзе вельмі цяжка вярнуцца ў свой звыклы стан. Нешта падобнае дарэчы адбылося з Торэсам у 2008-м, які ўбёг ад Лама на нябачных крылах :/ 

Другие посты блога

Все посты