Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Домрачава ізноў прамямліла нейкае глупства пра вайну і спорт па-за палітыкай – Сныціна патлумачыла ёй відавочнае (але наўрад ці дойдзе)

Домрачава ізноў прамямліла нейкае глупства пра вайну і спорт па-за палітыкай – Сныціна патлумачыла ёй відавочнае (але наўрад ці дойдзе)

А раптам?

Аўтар — Alex Zagorski
12 января 2023, 18:46
Домрачава ізноў прамямліла нейкае глупства пра вайну і спорт па-за палітыкай – Сныціна патлумачыла ёй відавочнае (але наўрад ці дойдзе)

На днях у карпаратыўным часопісе Нацыянальнага алімпійскага камітэту (арганізацыя пры рэжыме Лукашэнка займаецца тым, што хавае рэпрэсіі супраць спартоўцаў) выйшла інтэрв’ю з Дар’яй Домрачавай. Славутая біятланістка ў апошнія гады пераважна жыве па-за межамі Беларусі – то ў Аўстрыі, то ў Нарвегіі, то ў Манака. Пра падзеі на Радзіме – фальсіфікацыі, рэпрэсіі і іншая беззаконне, у тым ліку да ўласнага брата – яна амаль не выказваецца, а калі і выказваецца, то вельмі расплывіста і неадназначна. Нікога не асуджае, нікога не падтрымлівае, пры гэтым камунікуе з прапагандысцкімі медыя.

Пра вайну ва Украіне Домрачава гаворыць прыкладна гэтак жа сама, як і пра тое, што адбываецца ва Украіне. Першае выказванне было зафіксаванае ў сакавіку 2022 года, і ў ім не знайшлося ні слова спачування ўкраінцам і ні слова асуджэння на бок агрэсараў (Расіі і рэжыму Лукашэнкі – з беларускім дыктатарам у біятланісткі досыць шчыльныя стасункі). Тады Домрачаву больш за ўсё ўсхвалявала адхіленне расійскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў. Вось гэта алімпійскую чэмпіёнку непрытворна хвалявала – што там чалавечыя жыцці.

І вось Домрачава вырашыла зайсці на другі круг. Ізноў ніякіх пытанняў да агрэсараў і да тых, хто падтрымлівае вайну, затое спорт павінен быць па-за палітыкай. Мяркуючы па ўсім, нават той спорт, які падтрымлівае Пуціна і Лукашэнку.

Гэта выказванне, у адрозненне ад папярэдніх, мала каго здзівіла. Здаецца, да вычварнага мыслення экс-біятланісткі адэкватныя людзі даўно прывыклі. Тым не менш баскетбалістка Кацярына Сныціна паспрабавала дагрукацца да калегі па цэху. Амаль напэўна гэта марная спроба, хочацца верыць у лепшае. Сныціна прапісала ў сваіх сацсетках самыя відавочныя рэчы. Як думаеце, ці праб’е яна заслону ў свядомасці Дар’і?

Паралельна немагчымасць допуску прадстаўнікоў РФ і рэжыму Лукашэнкі да міжнародных стартаў тлумачыў заснавальнік «Трыбуны» Дзмітрый Навоша. Ну і разам з тым нагадаў, як Домрачава была па-за палітыкай падчас кар’еры спартоўкі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты