Tribuna/Единоборства/Блоги/О духе времени/«Гэта не болей, чым жарт, каб усім падарвала пуканы». Гуркоў – пра вяселле са Станютай, фотку з эсэсаўцамі і тое, чым стала «Пагоня»

«Гэта не болей, чым жарт, каб усім падарвала пуканы». Гуркоў – пра вяселле са Станютай, фотку з эсэсаўцамі і тое, чым стала «Пагоня»

Автор — Karchmar
21 мая 2020, 14:01
6
«Гэта не болей, чым жарт, каб усім падарвала пуканы». Гуркоў – пра вяселле са Станютай, фотку з эсэсаўцамі і тое, чым стала «Пагоня»

Баец адказаў на пытанні Івуліна і карыстальнікаў «Трыбуны».

Фота: Рыгор Ліўшыц.

Днямі ў інстаграм “Трыбуны” - далучайцеся да на нас і там, бо не ўсё вясёлае адтуль трапляе на сайт – завітаў шматразовы чэмпіён свету па муайтай Віталь Гуркоў, каб адказаць у прамым эфіры на пытанні карыстальнікаў – і вось што атрымалася ў выніку: пагутарылі пра Міхалка і BRUTTO (праект стаіць на паўзе), гераічнага дзеда і тое, навошта і дзе рабілася фотка с эсэсаўцамі, пра супрацу з СТБ і герб «Пагоню», з якога зрабілі нейкую херню.

Каранцін амаль нічога не змяніў, але работу залы аптымізаваў

«Лад жыцця асабліва не змяніўся. Як было, так і засталося, бо ёсць пэўныя справы, якія трэба рабіць: я праходжу рэабілітацыю, займаюся ЛФК, пачаў трэніравацца, трэнірую ў сваёй зале. То бок у нас няма ніякіх падставаў, каб уводзіць каранцін, нас ніхто не абмяжоўваў у дзейнасці. Асабліва жыццё не змянілася.

<…> Работу залы прыйшлося аптымізаваць. Зараз супольныя трэніроўкі толькі ў панядзелак, сераду і пятніцу. У аўторак і чацвер трэніруюся сам і праводжу персанальныя заняткі. У суботу таксама ёсць трэніроўка. Прыйшлося аптымізаваць працоўныя часы. За мінулы месяц быў роўненькі нулік. Потым я яшчэ не цікавіўся. Спадзяюць, што калі і будзе мінус, то не такі вялікі, каб я не мог за яго расплаціцца ўласнымі грашыма».

Фотка ў нямецкай форме была дарэчы

– Мой пост наконт параду? Як жа мне не прыляцела? Мне ўжо прыляцела за ўсё на свеце. Нічога не баюся ў тым плане, што магу выказваць сваю думку адпаведна таму, што адбываецца навокал. Я гэтага не саромеюся. А наконт майго фотаздымку… Што ты зразумеў з маёй «хуліганскай» выхадкі?

– Я зразумеў, што «этот День Победы антисептиком пропах» (цытата з запісу Гуркова – Tribuna.com). Гэта вельмі добрая іронія наконт падзей таго дня.

– Ну вось, спадзяюся, такіх людзей, як ты, шмат. Бо, разумееш, шмат людзей адрэагавала менавіта на фотку. Яны пабачылі: «О! Гэта нейкія фашысты! Як ён можа ў гэты святы дзень публікаваць фатаграфію з гэтымі фашыстамі?» Насамрэч трэба растлумачыць, што гэта за фашысты. У сакавіку, яшчэ да ўсіх гэтых спраў з каранцінам, мне пашчасціла пабываць з дзяўчынай на Тэнерыфе. І там адбываўся карнавал, на якім прысутнічала шмат розных істот – ад супергерояў да антыгерояў. Былі і дзядулі ў гэтай форме. Не ведаю, ці сапраўдная яна. Проста па фане я з імі сфатаграфаваўся. Не лічу гэта злачынствам. Усё адно выклаў бы гэтую фотку ў іншы дзень. А тут так атрымалася, што сітуацыя была дарэчы.

СТБ праводзіла здымкі ў яго зале і паклікала на працу

«З СТБ атрымалася неяк выпадкова. Перад чэмпіянатам Еўропы здымачная група прыходзіла ў маю залу, і яны здымалі ролік да турніру. Карацей, прапанавалі прайсці кастынг. Хуценька, літаральна на тым жа тыдні, мы сустрэліся на СТБ. Я паспрабаваў 15-20 хвілін пачытаць па суфлёры. Гэта было даволі складана. На наступны дзень, зранку, мне сказалі, што маю кандыдатуру зацвердзілі і запрасілі прыходзіць размаўляць наконт графіку працы і умоваў.

Працаваць было даволі цікава, мне спадабалася. Гэта новая галіна, развіццё на нейкім іншым шляху. Зарадка для розуму, арганізму. Апынуцца без досведу, належнай падрыхтоўкі – і праз тры дні выходзіць у першы эфір… А зараз з-за гэтых спраў увесь свет спыніўся, спорт спыніўся, Алімпійскія гульні перанеслі на год, наш чэмпіянат свету таксама адбудзецца ў іншы тэрмін. Мне так нават і лепей, бо, мабыць, я яшчэ здолею аднавіцца і ў ім паўдзельнічаць».

Дзядуля прайшоў ўсю вайну, а пасля адлупцаваў старшыню калгаса

«Мой дзядуля прайшоў усю вайну. Я яго ведаў, дзякуй Богу. Ён меў шмат узнагарод, я, дарэчы, знаходзіў галоўныя. Ведаю, што чалавек, які там быў, ніколі не захоча згадваць тыя падзеі. Ён ніколі не мог глядзець парады, прапагандысцкія – ды і наогул савецкія – фільмы пра гэтую вайну. Бо яны [салдаты] былі ў вельмі жудасных абставінах. Умовы былі жахлівыя. Мой дзядуля дайшоў да Будапешта. У яго ёсць медаль «За узяцце Будапешта» і яшчэ тры-чатыры ўзнагароды. Дарэчы, выкідваў гэты факт у сторыз. Гуркоў Павел Фролавіч. Вось такі класны дзядзька.

Ён распавядаў гісторыі, як людзі, якія дайшлі, напрыклад, да таго ж самага Берліна, стралялі сабе ў нагу ці руку, бо можна было загінуць у апошнія дні вайны і не вярнуцца дадому. Насамрэч гэта вельмі жудасныя рэчы. Мне здаецца, што трэба памятаць мінулае, але глядзець у будучыню і рабіць нейкія крокі, каб мы ганарыліся сённяшнім днём і маглі ганарыцца нашай будучыняй. А калі няма чым ганарыцца, пачынаецца Перамога і ўсё іншае.

<…> Мне здаецца, мой хуліганскі характар быў і ў дзядулі. Пасля вайны ён працаваў у калгасе. Дзядуля быў кіроўцам палутаркі, на якой стаяў ці то кулямёт, ці то зенітная ўстаноўка. Яны суправаджалі розныя грузы, эшэлоны. Калі наляталі «Месершміты», яны іх абстрэльвалі. Зразумела, у першаю чаргу «месеры» знішчалі гэтыя машыны. За вайну ў дзеда змянілася пяць экіпажаў. Яго кантузіла, яму выдалілі малабярцовую костку. Цуд, што ён, седзячы ў кабіне гэтага аўто і змяніўшы пяць экіпажаў, застаўся жывы.

А пасля вайны дзядуля працаваў у калгасе. Тады аднаўлялі прамысловасць, былі лозунгі «Пяцігодку ў адзін год» і гэтак далей. Ён быў перадавік вытворчасці. Дзядзька распавядаў мне пра яго гісторыю: ён гарбаціўся ў тры смены і проста заснуў у трактары ў полі. І здарыўся інцыдэнт са старшынёй калгаса. Дзядуля выказаў сваё меркаванне – той адказаў нешта дрэннае. Карацей, потым ён гэтага [старшыню] нармальна адкалашмаціў. А сцяг перадавіка вытворчасці выкінуў у трубу трактара. Потым у яго былі праблемы: ён ледзьве не тэрмін матаў па палітычных падставах. Як можа герой вайны трапіць пад такую справу?»

Brutto яшчэ вернецца

«Улетку будзе дзесьці год без выступаў. Летась у нас было прыкладна чатыры канцэрты сумесна з «Ляпіс-98». Мы былі ў Адэсе і Кіеве, адыгралі Zaxidfest і «Рок за Баброў». Пакуль прыпынілі праект, бо для гэтага былі розныя падставы. Напрыклад, у Бразіла хвароба, я меў пэўныя планы, Сярога [Міхалок] ствараў праект – Drezden. Мы не мелі ідэй наконт Brutto. Былі планы зняць дакументальны фільм – вось яго зрабілі, прэзентавалі.

Усё ідзе па сваім коле. Будзе яшчэ Brutto праз пэўны час, таму што ў Сярогі ёсць розныя напрацоўкі і думкі наконт гурту – літаральна сёння з ім размаўлялі. Не буду раскрываць нейкія карты, але праект будзе існаваць, будуць новыя канцэрты і альбомы. Проста павінен прайсці нейкі час, за які мы зможам рэалізаваць нейкія іншыя мэты».

Вазіў гіру па канцэртах

«У нас быў вялікі двухпавярховы аўтобус, дзе ездзілі разам. Там ёсць нават пакойчыкі з ложкамі, ты можаш паспаць у дарозе, класна. І быў такі «выведчык», наш мікрык, звалі яго «Буслік». У ім ездзіла нашая апергрупа – людзі, якія былі патрэбныя на саўндчэку, то бок [прыязджалі] яшчэ раней за іншых. Рухаліся па ўкраінскай дарозе. Яны ехалі на мікрыку і за кошт гэтага павінны былі дабрацца на паўтары-дзве гадзіны раней, каб пачаць раскладваць апаратуру і гэтак далей. Яны дзесьці імчалі, затармазілі – і вось з аднаго канцу мікрыка ў іншы пакацілася 24-кілаграмовая гіра і ўпала камусьці на нагу.

Гіра была мая. У туры я браў гіры, пэды, маківары (прылады для адпрацоўкі ўдараў – Tribuna.com), каб бегчы кросы, нейкую гуму, каб качаць цягліцы. Гіра – універсальны снарад. Ты можаш прысядаць з ім, выконцваць практыкаванні на розныя групы цягліц. І там было столькі мацюкоў, такі грукат. Уяўляю, што там адбывалася. А чыя была гіра? Вядома, Гуркова. Пытаюць: «Адкуль ты яе ўзяў?» Я ж не буду казаць, што вёз яе з Мінска праз мяжу, і яна ўжо паўтура вандруе з намі. Кажу:  «Фанаты падаравалі мне на мінулым канцэрце». – «Фанаты?!». – «Ну так, мы ж пра іх спяваем».

Спрабаваў гуляць у футбол, не разумее, чаму крытыкуюць заробкі футбалістаў 

«Я не вельмі люблю і не гляджу беларускі футбол. Хаця сусветны лічу вельмі цікавым. На жаль, наогул не магу назваць сябе спартыўным заўзятарам, бо нават баі да апошняга часу не пераглядаў – ні свае, ні супернікаў. Мне нецікава. Цікавей паглядзець жывы выступ нейкага музыкі ці фільм. Глядзець спорт мне нецікава. Калі я апынуся на нейкім стадыёне, магчыма, і пагляджу футбол, але ў жывым эфіры, напэўна, не стаў бы. У жывых трансляцыях гляджу толькі адзінаборствы, асабліва калі баксіруе хтосьці, каго я ведаю, бо мне цікава паглядзець, паперажываць.

Скардзіцца на заробкі футбалістаў не трэба. Я таксама асабліва не люблю футбалістаў. Мабыць, калі б у мяне з’явіўся знаёмы ці сябра-гулец, вельмі класна ставіўся б да футбола. Што тычыцца грашовых узнагарод, а чаму вы не пайшлі гуляць у футбол, калі вы ці вашыя бацькі ведалі, што гэта перспектыўны від спорта, у якім можна зарабляць грошы? Яны ж не вінаватыя, што апынуліся ў футболе.

Спрабаваў гуляць у футбол, але кар’ера не склалася. Трэнер проста кідаў нам мяч і ішоў круціць гайкі на суседнюю СТА. Намі ніхто не займаўся, мне гэта не падабалася. Гады тры таму паглядзеў нейкую трэніроўку СДзЮШАР па футболе, дзе займаюцца з маленькімі хлопцамі, і мне вельмі спадабалася, як з імі працуюць тактычна. Разумею, што тыя практыкаванні, якія яны выконваюць з такога ўзросту, проста топ. Тое, што я займаюся тайскім боксам, – мая праблема. Мне здаецца, проста нельга так скардзіцца і абвінавачваць».

Міхалок аддасць ўсё дзеля творчасці

«Міхалок прадаў усё, што ў яго было: маёнтак, нерухомасць, кватэру, каб з’ехаць з Беларусі і займацца сваімі справамі, рэалізаваць свае творчыя парывы. Гэта, мне здаецца, яго характарызуе. Калі чалавек можа шмат гадоў [працаваць], не маючы нічога – сваёй уласнай хаты, машыны, яшчэ нечага. Гэта чалавек, які аддае ўсё для здзяйснення сваіх творчых планаў. Было відаць, наколькі важна для яго рабіць тое, што ён робіць, і ісці да рэалізацыі сваёй творчай ідэі, творчага генію.

Гісторый было шмат. Паводле майго досведу, майго з ім сяброўства ведаю, што гэта чалавек, які ў цяжкія часы заўжды падтрымае сваіх сяброў. Розныя хуліганскія гісторыя таксама мелі месца. Не хочацца згадваць, розныя моманты можна паглядзець у інтэрнэце. Серы прафесіянал сваёй справы. Ён можа адхярачыць канцэрт у любым стане. Што б не адбывалася ў жыцці, ён выходзіць на сцэну і робіць грандыёзны спектакль і свята. У гэтым ён вельмі вялікі прафесіянал».

На канцэрце ў Палтаве знайшлі цітушку

«Там быў актор. Мы разыгралі сцэнку, што нібыта нейкі чэл залупаўся. Нам жа трэба было падтрымліваць імідж забіяк. Мы знайшлі чалавека, пытаем: «Чувак, хочаш 200 грывень?» – «Ну так». – «Карацей, табе трэба прыйсці на канцэрт і тыкаць факі. А мы пасля саскочым са сцэны і надаем табе крышачку тумакоў. А ты не асабліва адбівайся, мы павінны быць крутымі». – «І што, на канцэрт прайду бясплатна?» – «Бясплатна». Ну што, заплацілі 200 грывень, далі яму сігнал са сцэны. А пасля пачалося: «Ну што ты там тыкаеш факі? Хадзі сюды!» Пасля нас расцягнулі ў розныя бакі, і мы вярнуліся на сцэну».

Любіць «Пагоню», але лічыць, што на ёй спекулююць

«Адкуль гэта пайшло? Са школы, бо быў настаўнік беларускай мовы і гісторыі Беларусі, які распавёў нейкія рэчы. Яны гэтаму паспрыялі, акрылілі мяне. Будучы маладым хлопцам, я заганарыўся, што жыву ў Беларусі. Хаця вельмі дзіўна ганарыцца месцам, дзе  жывеш, бо ты мог нарадзіцца ў іншым месцы і ганарыцца ім. Крыху цікавіўся гісторыяй і нацыянальнай ідэяй. Ніяк не звязаў гэты сімвал з нечым дрэнным, не дай Бог з апазіцыяй.

Не ведаю, чаму ўлады баяцца гэтых сімвалаў. Галоўнае, каб мы адносіліся да іх памяркоўна і з павагай ставіліся адзін да аднаго – і да дзяржаўнага сцягу, і да гістарычнага. І да таго гербу, і да гэтага. Калі нас падзяляюць, вельмі цяжка зрабіць нейкаю светлую будучыню для гэтай краіны. Я ўздымаю дзяржаўны сцяг, калі перамагаю ў нейкіх спаборніцтвах. Я нічога не магу зрабіць, не маю нічога супраць. Так, мне падабаецца думаць, што я не ў полі на трактары, а вершнік на кані.

Не ўступаю ў нейкія спрэчкі. Хтосьці баіцца, хтосьці – не. Я нічога нікому не навязваю і не хачу нешта даказаць. Калі ёсць свой пункт гледжання, не лічу яго правільным ці неправільным. Ён проста такі. Нікога не хачу здзівіць. Часам хочацца зрабіць нейкую правакацыю накшталт фоткі ў інстаграме. Але гэта не болей, чым жарт, каб усім падарвала пуканы. Зараз мне кінулі спасылку, што нейкія баявыя батанікі ўжо знялі пра мяне сюжэт, нібыта я выклаў фотку з эсэсаўцамі.

Замазаная «Пагоня» ў сюжэце мяне не здзівіла. Ведаю шмат розных гісторый. Шчыра кажучы, не хачу марнаваць час і пра іх распавядаць. Гэта іх справа. Ад даго, што яны зрабілі, горш я не стаў. Што будзе далей, не ведаю. Я паказаў гэты комплекс практыкаванняў, саколку, мабыць, проста не заўважыў. На наступны дзень мне патэлефанавала ці «Наша Ніва», ці хтосьці іншы. Я даў нейкі каментар, што ў мяне ёсць такая саколка. Спыталіся, ці бачыў я гэты сюжэт. Пытаюся: «А навошта мне глядзець? Што, мне рогі там дамалявалі?» Высветлілася, замазалі «Пагоню», герб Віцебскай вобласці.

Ну блін, маразм. Ну не замазалі б, што б тады было? Вельмі смешна. Нават хочацца вылаяцца, але не буду. З «Пагоні» зрабілі нейкую херню, што, калі б не замазалі, напісалі бы: «А, глядите, власть меняется! Не замазали». Паўсюль бы паказалі, што не замазалі. А тут паказалі: «А! Замазалі!» Варта перастаць рабіць з гэтага нейкі паказчык зменаў у грамадстве ці палітычным ладзе. Трэба прымаць гэта як факт і паказаць, што гэта наш нацыянальны сімвал, з якім мы жывём, жылі і будзем жыць. Жыве Беларусь!»

Станюце ўжо зрабіў прапанову

«Наконт вяселля не ведаю. Гэта справа жыцейская. Прапанова была зроблена ўжо нават не памятаю калі. Гады тры таму. Ніхто яшчэ не ведае, ці дойдзе да вяселля. Гэта жыццё. Трэба яшчэ час».

Другие посты блога

Все посты