Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Сыход Шкурына з ЦСКА абурыў не толькі фанатаў – за справу ўзяліся прапагандысты з расійскага «Матч ТБ»

Сыход Шкурына з ЦСКА абурыў не толькі фанатаў – за справу ўзяліся прапагандысты з расійскага «Матч ТБ»

Назва эфіру – пад стаць кантэнту.

Автор — Tribuna.com
9 сентября 2022, 17:14
Сыход Шкурына з ЦСКА абурыў не толькі фанатаў – за справу ўзяліся прапагандысты з расійскага «Матч ТБ»

5 верасня стала вядома, што беларускі футбаліст Ілля Шкурын скасаваў арэнднае пагадненне з польскім «Ракувам» і прыпыніў кантракт з расійскім ЦСКА. Але доўгі час сядзець без каманды беларусу не прыйшлося – у той жа дзень ізраільскі «Макабі» Петах-Ціква (Д2) абвясціў пра пераход Шкурына.

Асабліва гэта навіна абурыла фанатаў маскоўскага клуба, якія захэйцілі Іллю. Раней на «Трыбуне» мы пісалі пра гэта.

Але на гэтым гісторыя «цёплых» зносінаў Шкурына з Расіяй не скончылася – 9 верасня за справу ўзяліся прапагандысты з «Матч ТБ». У эфіры перадачы «Есть тема», якая раней цкавала з блогера Яўгена Савіна (тады выпуск назвалі «Иуда из ютуба»), абмеркавалі сітуацыю вакол беларускага форварда.

Назву для новага выпуску абралі пад стаць кантэнту – глядзіце фота ніжэй.

Глядзець на новыя «вынаходствы» расійскай прапаганды мы вам, вядома ж, не раім.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты