Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Дылема Наёка – экс-гулец «Дынама» дапамагаў Украіне, а цяпер вiншуе аўтара камплiментаў рэжыму-суагрэсару

Дылема Наёка – экс-гулец «Дынама» дапамагаў Украіне, а цяпер вiншуе аўтара камплiментаў рэжыму-суагрэсару

З яшчэ адным разам гуляе.

Аўтар — Замір Закіеў
2 верасня, 12:22
Дылема Наёка – экс-гулец «Дынама» дапамагаў Украіне, а цяпер вiншуе аўтара камплiментаў рэжыму-суагрэсару

Паўабаронца Аляксандр Наёк найбольш вядомы беларускім аматарам футбола па выступах за мінскае і брэсцкае «Дынама» (з апошнім станавіўся чэмпіёнам краіны і двойчы ўладальнікам Суперкубка). Футбаліст нарадзіўся ў Херсонскай вобласці Украіны, дзе і пачаў гуляць у футбол. Пазней былі Данецк, Ужгарад, Харкаў, беларускі этап кар“еры, адлучка ў Расію, вяртанне ў Беларусь, Кіпр, Ізраіль. Цяпер жа футбаліст гуляе ў Казахстане за «Атырау» Віталя Жукоўскага.

З 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. Малая Радзiма Наёка паўгода была пад акупацыяй. У першы месяц вайны Наёк, якi тады гуляў за кiпрскi «Апалон», актыўна рабiў дзеяннi ў падтрымку Украiны – выходзіў на матчы з украінскім сцягам і ў майцы «Не вайне ва Украіне!», падтрымаў заклік адключыць ад SWIFT «нацысцкую Расію, якая пачала Трэцюю сусветную вайну», выстаўляў гульнявую футболку на дабрачынны аўкцыён на карысць пацярпелых украiнцаў.

З вясны 2022-га пра такiя актыўнасцi ад Наёка болей не чуваць. А цяпер футбалiст нагадаў пра сябе нечаканым чынам – своеасаблiва павіншаваў Аляксандра Гутара з вяртаннем у БАТЭ.

Гутар доўга не мог уладкавацца ў белфутболе – таму што трапiў у «чорны спiс» «мiнспорту» Лукашэнкi за словы «Мы супраць гвалту» ў 2020-м. Але ў 2023-м Гутар змог «выправіць сітуацыю»: за лета ён згуляў у таварыскім матчы, арганiзаваным фізкультурна-спартыўным таварыствам сiлавiкоў Лукашэнкi «Дынама», а потым паўдзельнічаў у «пакаяльнай» прэс-канферэнцыі. Там ён сказаў усё, што хацелi ад яго пачуць прадстаўнiкi рэжыму-суагрэсара, у тым лiку i камплiменты на адрас гэтага самага рэжыму – маўляў, ён «шмат робіць для развіцця спорту». Таксама Гутар заявiў, што «павiнна працягвацца цеснае супрацоўнiцтва Беларусi i Расii» – вiдавочна, рэжымнае, адной з праяў якога выяўляюцца ракеты, што праз беларускае неба запускаюць па украiнскай тэрыторыi.

Але ж Нааёку i да таго было цалкам нармалёва стасавацца з аўтарам камплiментаў рэжыму. Ужо паўсезона Наёк гуляе ў «Атырау» разам з Ігарам Стасевічам. Ён у сярэдзiне 2022-га таксама хацеў выйсцi з нямiласцi «мiнспорту», для чаго на вiдэа сказаў патрэбныя рэжыму пахвалы, прапiсаныя асабіста «міністрам спорту» Сяргеем Кавальчуком. Але ж пры гэтым Стасевiч крыху адышоў ад сцэнарыя, што моцна раззлавала Кавальчука, i той так i не выкрэслiў гульца з «непажаданых» для рэжыму.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты