Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Iспанская гicторыя з непажаданым пацалункам чэмпiёнкi не сцiхае – паглядзелi, хто за Рубiялеса ў белфутболе i як яны сябе трымаюць

Iспанская гicторыя з непажаданым пацалункам чэмпiёнкi не сцiхае – паглядзелi, хто за Рубiялеса ў белфутболе i як яны сябе трымаюць

Вяргейчык не пры справе.

Аўтар — Alex Zagorski
10 верасня, 14:38
1
Iспанская гicторыя з непажаданым пацалункам чэмпiёнкi не сцiхае – паглядзелi, хто за Рубiялеса ў белфутболе i як яны сябе трымаюць

У Іспаніі працягваецца гісторыя з пацалункамі кіраўніка федэрацыі футбола Іспаніі Луіса Рубіялеса – ён на ўзнагароджанні пераможцаў жаночага ЧС са зборнай Іспаніі горача вітаў некалькіх футбалістак, але асабліва разышоўся момант з пацалункам у вусны Джэніфер Эрмосы.

Узняўся скандал – крытыкі Рубіялеса заяўлялі, што гэта было фактычна дамаганне, сам функцыянер сказаў, што для яго гэта нармальная праява пераможных эмоцый. Пацалаваная Эрмоса адразу пасля матчу весела жартавала пра эпізод у кампаніі сукамандніц, а яшчэ на сайце федэрацыі выйшаў тэкст, дзе ад імя футбалісткі сітуацыя падавалася малазначнай. Аднак потым Эрмоса заявіла, што тэкст быў выпушчаны без яе удзелу, і падала скаргу на Рубіялеса ў іспанскую пракуратуру. Тым часам 53 іспанскія футбалісткі падпісалі ліст, у якім адмовіліся гуляць за зборную краіны. Ва УЕФА адмовіліся ўмешвацца ў справу, а вось ФІФА, па звестках Daily Mail, хоча адхіліць Рубіялеса ад футбола на 15 гадоў. Сам ён у адстаўку сыходзіць не збіраецца і кажа пра «паляванне на ведзьмаў».

Ці магчымы такі скандал ва ўмовах Беларусі? У цэлым, на жаль, праблема сексуальнага гвалту актуальная для нашай краiны. У 2019 годзе прызнавалiся, што такое было ў iх жыццi, 17% рэспандэнтак у даследваннi беларускай акадэмii навук. А з улiкам таго, што з тых пор гвалт стаў фактычна непадсудным у лукашысцкай сiстэме, зараз усё можа быць яшчэ горш.

Але на беларускіх узнагароджаннях жаночых каманд прадстаўнікі АБФФ паводзяць сябе далёка не так, як Рубiялес. Вось кадры цырымонii пасля нядаўняга фінала Кубка Беларусі, у якiм сустракалiся «Дынама-БДУФК» i «Мінск» (апошнiя некалькi гадоў яны сустракаюцца ва ўсiх фiналах, а перамагаюць першыя). Медалi выдавалi два намстаршынi АБФФ Андрэй Васілевіч і Уладзімір Базанаў (былы кiраўнiк федэрацыi зараз курыруе там жаночы футбол).

Максiмум ад Васiлевiча – акуратна абняў Надзею Васкабовiч, якую былы кiраўнiк «Мiнска» вiдавочна ведае. Радасцi на яе твары не было, але ж, як мы памятаем, яна толькi што прайграла трафей.

Базанаў жа абыходзiўся толькi поцiскамi рук.

Глянем на сакавiцкi фінал Суперкубка, дзе Базанаў «працаваў» з Мiхаiлам Вергеенкам. Тут артылерыст дазваляў сябе, i то лiчаныя разы, кагосьцi папляскаць па спiне цi плячы – у выпадку з Меланай Сураўцавай сумясцiў.

А Вергеенку, якi не рабiў лiшнiх рухаў, сама паляпала па плячы дынамаўка Настасся Шупо.

Але ж праблема ўсё ж ёсць. Так, канадка Патрысiя Ламана, якая ў 2023-м заязджала ў «Мiнск», казала пра прыставаннi з боку гульцоў мужчынскай каманды клуба.

А яшчэ памятныя заявы Юрыя Вяргейчыка. У 2016 годзе, будучы яшчэ дырэктарам салігорскага «Шахцёра», ён заявіў, што «прызначэнне жанчын – нараджаць дзяцей». Гэта ж Вяргейчык паўтарыў і пасля пераходу ў АБФФ у 2018 годзе.

Ужо на наступны дзень функцыянер выбачыўся за свае словы на сайце федэрацыі – казалi, што iнакш маглi б узнiкнуць пытаннi ва УЕФА, адкуль выдзяляюцца грошы на развiццё жаночага футбола. А яшчэ праз год, у 2019-м, Вяргейчыку, якi стаў першым намстаршынi АБФФ, далi задачу кантраляваць гэтае развiццё – выглядала недарэчнай iронiяй. Асуджаць зняважлівыя каментарыi функцыянера, а тым больш звальняць яго з АБФФ ніхто не стаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты