Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Фіяска папярэднiка Алоса: беларускiя юнiёры бурна святкавалi выйгрыш матча – а потым прайгралi два i нiкуды не выйшлi

Фіяска папярэднiка Алоса: беларускiя юнiёры бурна святкавалi выйгрыш матча – а потым прайгралi два i нiкуды не выйшлi

Саступілі суседзям, якiя лiчылiся аўтсайдарамi.

Аўтар — KentYara98
22 лістапада, 05:04
Фіяска папярэднiка Алоса: беларускiя юнiёры бурна святкавалi выйгрыш матча – а потым прайгралi два i нiкуды не выйшлi

Зборная Беларусi U-21 на днях згубiла матэматычныя шанцы квалiфiкавацца на МЧЕ – i ўвогуле правяла ганебны год.

А цяпер фiяска спаткала зборную U-19 пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Мархеля (трэнера першай зборнай да Георгiя Кандрацьева i Карласа Алоса). Пры гэтым юнiёры паспелi запомнiцца бурнай радасцю – у стартавым матчы першай стадыi кваліфікацыі да ЧЕ пасля перамогi 1:0 над зборнай Грэцыі зладзiлi танцы ў раздзявальнi (асаблiва стараўся хтосьцi са штабу).

Потым было паражэнне ад фаварытаў з Турцыi (1:3). Паралельна Грэцыя выйграла ў Лiтвы – i ў вынiку беларускiм футбалiстам у матчы з лiтоўскiмi дастаткова было не прайграць. Але Лiтва, якая ў букмкераў адназначна лiчылася аўтсайдарам, з дапамогай дубля Рамуальда Янсанса на 79-й і 81-й хвілінах аформiла сваю перамогу 2:0. Падапечныя Мархеля адказалi толькi выдаленнем, якое зарабiў Цімафей Мартынаў.

А Грэцыя прайграла Турцыi – i так Лiтва дзякуючы станоўчай разнiцы мячоў у сустрэчах з Грэцыяй i Беларуссю стала другой у групе i прайшла ў другi этап адбору.

I ўжо заслужана гэтаму парадаваліся.

Ну а беларускiя заўзятары, канешне, узгадалi ранiшнiя танцы. Зрабiў гэта нават экс-гулец зборнай Беларусi Вiталь Кутузаў.

Хтосьці падкрэслiваў аўтсайдарскi статус лiтоўцаў.

Былі і больш радыкальныя прапановы.

Але знайшлася i падтрымка для беларускай каманды (з абразай для тых, хто не згодны).

Іншыя пасты блога

Усе пасты