Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Беларускі футбол вярнуўся пасля зімовай паўзы – глядзім, ці дайшлі заўзятары да стадыёнаў

Беларускі футбол вярнуўся пасля зімовай паўзы – глядзім, ці дайшлі заўзятары да стадыёнаў

Ужо быў адзін аншлаг.

Аўтар — Pam-pam
5 сакавіка, 10:09
Беларускі футбол вярнуўся пасля зімовай паўзы – глядзім, ці дайшлі заўзятары да стадыёнаў

З вясной на беларускія стадыёны вярнуўся футбол, хаця яшчэ і не паўсюдна. 2 сакавіка на арэне «Шахцёр» у Салігорску прайшоў матч за Суперкубак, дзе сышліся «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама». Падтрымаць завадчан прыехалі некалькі аўтобусаў з заўзятарамі.

У мінскай каманды таксама знайшлася падтрымка на трыбунах, але выглядала яна не такой шматлікай. Затое нагадвала фан-сектар.

Гледачам, можна сказаць, пашанцавала. У суботу ў Салігорску было суха і нават свяціла сонца, што дадавала хоць якога настрою на трыбуне тым, хто так і не дачакаўся галоў у асноўны час. У серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся тарпедаўцы.

Паводле афіцыйных звестак, за перамогай Жодзіна назіралала 1911 гледачоў пры ўмяшчальнасці арэны 2500.

На наступны дзень у 1/4 фіналу Кубка Беларусі «Віцебск» прымаў «Іслач», а «Нёман» – «Мінск».

Яшчэ перад гульнёй віцябляне прыцягвалі гледачоў «атмасферай сапраўднага свята» – абяцалі масленіцу з блінамі і салдацкую кашу, а таксама шоу-праграму дрэсаваных сабак. У выніку па пратаколе ЦСК «Віцебскі» наведала 1020 чалавек, што нібыта адпавядае максімальнай умяшчальнасці трыбун на полі са штучным газонам. Хаця на скрыншотах з матча бачна, што вольных месцаў на трыбунах было дастаткова.

Гаспадарам не ўдалося парадаваць сваіх заўзятараў – «Віцебск» саступіў «ваўкам» 1:4.

А вось матч у Гродне сабраў аншлаг – па афіцыйных звестках на гульні прысутнічала 2500 тысячы гледачоў. Праўда, сустрэча праходзіла на штучным полі з адной трыбунай, якая ўмяшчае ўсяго 1000 чалавек.

Людзей, якія хацелі паглядзець матч, сапраўды прыйшло больш – тым, хто не здолеў патрапіць на трыбуну, даводзілася глядзець з іншых месцаў. Але ці было там сапраўды 1500 тысяч, тут дакладна наўрад ці нехта скажа.

У гэтай сустрэчы перамаглі гаспадары 3:0.

Іншыя пасты блога

Усе пасты