Усе навіны

Каралёк пра зборы ў Сочы: «Мне нават больш тут падабаецца, чым у Турцыі. Сваю мову, свае людзі»

24 сакавіка 2023, 10:37

Велагоншчык Яўген Каралёк параўнаў зборы ў Сочы і зборы ў Турцыі, на якія раней ездзіла зборная.

– Сочы замяняе вам Турцыю?

– Шчыра сказаць, мне нават больш тут падабаецца. Свая мова, свае людзі, харчаванне таксама крыху бліжэй да нашага. Так, крыху халадней, але, тым не менш, цалкам рэальна трэніравацца, працаваць.

Я тут упершыню на зборах, сапраўды кажучы. Да гэтага быў адзін раз на гонцы Тур Сочы. Ну +5, а выграваецца да +8 – не холадна, шчыра сказаць, калі бадзёра трэніруешся, – сказаў Каралёк.

Нагадаем, што Каралёк з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартоўцаў.