Усе навіны

Асістэнт спартыўнага дырэктара «Мiнска» Азаркевіч: «Самыя цікавыя гонкі гэта тыя, у якіх нашы спартсмены перамагаюць»

12 снежня, 19:01

Асістэнт спартыўнага дырэктара веласіпеднага клуба «Мінск» Дзмітрый Азаркевіч падвёў вынікі сезона.

– Гонак у гэтым сезоне было шмат і ў тым ліку міжнародных спаборніцтваў. Самыя цікавыя гонкі - гэта тыя, у якіх нашы спартсмены перамагаюць. Адзначу гонку на чэмпіянаце Рэспублікі, але самая яркая – «Пяць кольцаў Масквы». Менавіта там мы выйгралі этап і гэта было вельмі гучна, – сказаў Азаркевіч.