Усе навіны

Беларуская велагоншчыца Колесава ўступіць у каманду Светавога тура

21 снежня, 18:47

23-гадовая беларуская велагоншчыца Анастасія Колесава будзе выступаць за каманду Canyon/Sram. Пра гэта паведамляе сайт клуба.

Колесава стала другой беларускай пасля Алены Амялюсік, якой удалося ўвайсці ў каманду Светавога тура. Амялюсік выступала за Canyon/Sram з 2015 па 2022 год.

Анастасія Колесава пракаментавала тое, што адбылося, так:

«Гэта была мая мара з 15 гадоў, і я заўсёды паважала такіх гоншчыкаў, як мая калега з Беларусі Алена Амялюсік, якая натхняе мяне працягваць прытрымлівацца сваёй мары. У 2024 годзе я хачу аб'яднацца з камандай Canyon/Sram Generation. Мая мэта – апынуцца на подыуме разам з камандай і палепшыць свае навыкі і навыкі маіх таварышаў па камандзе. Дзякуючы свайму гоначнаму досведу я магу дапамагчы таварышам па камандзе добрымі парадамі і падказкамі», – сказала Колесава.