Усе навіны

Тыктокер Белавусаў сышоў з «Мінска»: «Ад хакея на траве больш не атрымліваю задавальнення. Як блогер магу дзе заўгодна рабіць бабкі»

11 траўня, 18:00

Гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве, мільённік у TikTok Уладзіслаў Белавусаў паведаміў, што звольніўся з «Мінска».

– Усё гэта не проста так! Я стаміўся ад частых [выбухаў] мозгу ад трэнера. Я займаюся любімай справай з дзяцінства, але не атрымліваю больш задавальнення ад гэтага.

Няхай гэта гучыць моцна, але калі ты перарастаеш свайго трэнера (настаўніка) і разумееш, што далей развіцця няма...

Мяне часта сябры клічуць некуды паехаць адпачыць ці яшчэ куды паехаць, але я проста не магу сабе дазволіць, таму што я заўсёды альбо на зборы з'яжджаю, альбо на гульні. Прыходзіш дадому стомлены, мала хто ведае гэта, але табе трэба здымаць, прыдумляць нешта, каб вам падабалася.

Цяпер я пачаў разумець, што я як блогер магу знаходзіцца дзе заўгодна і рабіць бабкі, – напісаў Белавусаў.

Адзначым, форвард стаў найлепшым бамбардзірам ЧБ-2022/23 па індархакеі.