Усе навіны

Манчыні апярэдзіў Ліпі і Прандэлі па колькасці матчаў на чале зборнай Італіі.

21 лістапада 2022, 08:45

Зборная Італіі прайграла Аўстрыі ў таварыскім матчы з лікам 0:2.

Гэтая гульня стала для галоўнага трэнера італьянцаў Раберта Манчыні 57-й на чале нацыянальнай каманды.

Ён абагнаў Марчэла Ліпі і Чэзарэ Прандэлі (56 матчаў). Больш толькі ў Віторыа Поца (95) і Энца Беарзота (88).

Манчыні ўзначальвае Італію з мая 2018 года, у ліпені 2021-га зборная выйграла чэмпіянат Еўропы.