Усе навіны

Гол аднаногага футбаліста нажніцамі ў тройцы намінантаў на прэмію Пушкаша

10 лютага 2023, 16:34
2

Польскі футбаліст з ампутаванай нагой Марцін Алексі трапіў у фінальную тройку намінантаў на прэмію Ферэнца Пушкаша.

На прыз таксама прэтэндуюць гулец зборнай Бразіліі і «Тотэнхэма» Рышарлісан і паўабаронца «Марселя» Дзімітры Пает.

Галы даступныя да прагляду на афіцыйным сайце ФІФА.

Пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 27 лютага 2023 года. Там жа будуць аб'яўлены ўладальнікі ўзнагарод The Best.