Усе навіны

У «ПСЖ» занепакоеныя з-за боляў у спіне Шкрыньяра

25 сакавіка 2023, 18:41

У абаронцы «Інтэра» Мілана Шкрыньяра, які ўлетку стане гульцом «ПСЖ», праблемы са спінай, паведамляе L’Équipe.

22 лютага ён правёў 81 хвіліну на полі супраць «Порту» ў ЛЧ, але з тых часоў згуляў усяго 10 хвілін у матчы ў адказ. У іншых сустрэчах Шкрыньяр быў па-за заявай «Інтэра».

Ягоны летні трансфер у «ПСЖ» не пад пагрозай, аднак у парыжскім клубе занепакоеныя станам здароўя славака. Яны пакуль не ўпэўненыя, ці будзе ён гатовы 1 ліпеня, калі кантракт набудзе моц.

Шкрыньяр у гэтым сезоне аддаў 1 галявую ў 31 матчы. Статыстыка 28-гадовага цэнтрбека тут.