Усе навіны

«Рэал» і Белінгем дасягнулі прынцыповай згоды, засталося дамовіцца з «Барусіяй»

4 траўня 2023, 09:57

«Рэал» і паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Джуд Белінгем дасягнулі канчатковай прынцыповай згоды па ўмовах асабістага кантракту, паведамляе Marca.

Гаворка ідзе пра пагадненне да 2029 года.

Зараз для завяршэння трансферу мадрыдцам трэба дамовіцца з «Барусіяй». Крыніца са спасылкай на Bild адзначае, што немцы патрабуюць 140 мільёнаў еўра, «Рэал» спадзяецца гандлявацца да 100-120 мільёнаў.

Тое, што клубам не ўдасца ўзгадніць суму пераходу, малаверагодна. Раней была інфармацыя, што «Манчэстэр Сіці» выбыў з барацьбы за права падпісаць 19-гадовага англічаніна.

У бягучым сезоне ў актыве Белінгема 11 галоў і 7 асістаў у 40 матчах.