Усе навіны

Глушчанкаў пра еўракубкі: «Вялікі шанец для «Тарпеда-БелАЗ», для кожнага футбаліста праявіць сябе на міжнароднай арэне»

30 траўня, 09:23

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Глушчанкоў падзяліўся меркаваннем пра перамогу каманды над БАТЭ ў фінале Кубка Беларусі, а таксама ўражаннямі ад траплення каманды ў еўракубкі.

– Для многіх гэта першы вялікі трафей у іх кар'еры. Гэта толькі пачатак. Таму далей болей. Будзем працаваць і ўсё.

– Еўракубкі, напэўна, таксама з прадчуваннем ужо каманда чакае?

– Вядома, трапленне ў Еўракубкі - вялікі шанец для каманды, для кожнага футбаліста праявіць сябе на міжнароднай арэне. Таму будзем чакаць і рыхтавацца як мага лепей, – сказаў Глушчанкоў.