Усе навіны

Дыбала хоча атрымаць павелічэнне зарплаты па новым кантракце з «Ромай»

18 чэрвеня, 16:33

Паўабаронца «Ромы» Паўла Дыбала лічыць, што сваёй гульнёй заслужыў павелічэнне заробку па новым кантакце з рымлянамі, паведамляе Corriere dello Sport.

Аргенцінец хоча павялічыць свае фінансавыя ўмовы ўжо з наступнага сезона. Для гэтага бакам трэба перападпісаць кантракт, які дзейнічае да чэрвеня 2025 года. Яго сёлетні заробак складае 6 мільёнаў еўра за год.

«Рома» у сваю чаргу імкнецца выключыць з пагаднення з аргенцінцам пункт пра клаўсулу ў памеры 12 мільёнаў еўра для замежных клубаў. Тым больш што з Дыбалай ужо звязваліся некаторыя клубы АПЛ.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час паміж бакамі пачнуцца перагаворы па прадаўжэнню супрацоўніцтва.