Усе навіны

Мілінковіч-Савіч пяройдзе ў «Аль-Хіляль» за 40 мільёнаў еўра

11 ліпеня, 19:53

Паўабаронца «Лацыа» Сяргей Мілінкавіч-Савіч стане гульцом «Аль-Хіляля», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу складзе 40 мільёнаў еўра. За гэты саудаўскі клуб таксама будуць выступаць Рубен Невеш і Каліду Кулібалі. Футбаліст падпіша кантракт на 3 гады, перад гэтым ён пройдзе медагляд.

28-гадовы серб у мінулым сезоне правёў 47 матчаў за «Лацыа». У яго актыве 11 галоў і 8 асістаў.