Усе навіны

Людас Румбуціс: «Не скажу, што «Партызані» такая ўжо і прахадная каманда. Другі паядынак для БАТЭ будзе нашмат складаней»

18 ліпеня, 14:00

Былы трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Людас Румбуціс падзяліўся чаканнямі ад матча ў адказ БАТЭ супраць «Партызані» ў 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў.

«У Албаніі футбол на добрым узроўні. Гульцы запатрабаваны ў добрых клубах, у добрых лігах. Я не скажу, што «Партызані» такая ўжо і прахадная каманда.

Я скажу, што не толькі БАТЭ можа дадаць у другой гульні. БАТЭ вельмі выдатна згуляў першы матч, пытанняў няма. Трэба разумець, што «Партызані» набярэ форму за кошт першай гульні. Яны, да гульні з БАТЭ, згулялі два таварнякі на колькі я чуў. Без такіх [афіцыйных] гульняў вельмі складана выйсці на добры ўзровень. Я думаю, што другая гульня будзе на шмат складаней», – сказаў Румбуціс.