Усе навіны

Сядзько забіваў у кваліфікацыях кожнага з трох еўракубкаў

20 ліпеня, 22:05
1

Мінскае «Дынама» 20 ліпеня ў матчы ў адказ першага раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый прайграла баснійскаму «Жалезнічару» (1:2, першы матч: 2:2). Адзіны мяч у складзе мінчан забіў Павел Сядзько. Ён рэалізаваў пенальці.

Паўабаронца забіваў ва ўсіх кваліфікацыях кожнага з еўракубкаў.

Акрамя Лігі канферэнцый, Сядзько забіў у першым раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў-2020/21 за брэсцкае «Дынама» ў матчы з «Астанай» (6:3), а таксама за брэстчан у другім раундзе Лігі Еўропы-2017/18 у матчы з «Альтахам» (1:1).