Усе навіны

«Нёман» стаў першым за 3 гады беларускім клубам, які здолеў прайсці 2 раyнды еўракубкаў

2 жніўня, 21:25

1 жніўня «Нёман» у матчы з «Бальцанам» (2:0, 0:0) аформіў выхад у трэці раўнд Лігі канферэнцый. У першым раўндзе каманда перайграла «Вадуц».

«Нёман» стаў першым за 3 гады беларускім клубам, які здолеў прайсці 2 раўнды еўракубкаў. Апошні раз гэта адбылося ў 2020 годзе, калі брэсцкае «Дынама» прайшло «Сараева» і «Астану» ў Лізе чэмпіёнаў.