Усе навіны

Аляксей Бага: «У Беларусі ўсе трэнеры – фізрукі, а ўсе гульцы – «сякеры». Растлумачце мне, чаму?»

24 жніўня, 10:43
2

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага распавёў пра сваё стаўленне да крытыкі беларускага футбола.

– У нас жа ўсе [трэнеры] – фізрукі, а ўсе [гульцы], як Ягор [Філіпенка] сказаў, – «сякеры». А чаму? Растлумачце мне, чаму?

– А вы колькі разоў наогул у жыцці гэта чулі?

– Тысячу. Мяне некалі пыталіся пра гэта. Я кажу: Хлопцы, вы ўяўляеце, Акадэмія Фізкультуры наша, наш выкладчыцкі склад, потым катэгорыя Pro, дзе Бароўскі выкладае. Нашы легенды і педагагічнага, і трэнерскага цэха выпускаюць фізрукоў беларусаў, якія потым кіруюць камандамі на «Стэмфард Брыдж», на «Алімпійскім» у Рыме, на «Альянц Арэне». Уяўляеце, якія ў нас фізрукі? Уяўляеце, якія ў нас фізрукі, што ў нас беларусы, кіруючы беларускімі камандамі, стаяць на аўдыторыю 70-80 тысяч. Так, мы маглі атрымліваць па 5:0 на «Камп Ноу». Але ж маглі і «Атлетык» Більбаа, і каго хочаш прыбіць. О, фізрукі ў нас.

Дык ідзіце, хлопцы, такімі ж фізрукамі станьце. Пакіруйце на гэтых стадыёнах, а потым расказвайце. А так... У нас жа як, беларус прайшоў два раўнды – «фонарь», пашанцавала. Памятаю, у нас «Хік» быў, а потым «Карабах»: «Пфф, дзве контры забілі, «фонари». Потым хто-небудзь заб'е каленам або, калі прывёз – «сякера». У групе гуляем, дзве [гульні] прайгралі: «Я ж казаў яшчэ ў трэцім раўндзе, што ім хана будзе». І вазьмі трэнера з іншым пашпартам. Два раўнды праходзіць: «Геній тактычнай думкі. Як ён памяняў гульню. Як ён памяняў структуру. Як ён гэта зрабіў? І ўсё. У іх гэты Бог, а свае фізрукі. Вось і ўсё.

Калі мы гэта памяняем, вось гэта ўсё стаўленне, вось гэтую вось пісаніну... Крытыка павінна быць, пытанняў няма. Калі ты набедакурыў па сваёй прафесіі, то пытанняў няма. Пішыце хоць 5 абзацаў, хоць 10. Задавайце пытанні. Але калі гэта проста ідзе наліць на свайго... Гэта 30 працэнтаў поспеху зборных і ў еўракубках нашых клубаў. Гэта 100 працэнтаў. Псіхалогія, падтрымка і вера ў сваіх хлопцаў. Гэта значыць, у нас не фізрукі і дзеравякі. У нас выдатныя хлопцы працуюць, гуляюць. Яшчэ не забывайце, у якіх умовах працуюць нашыя трэнеры, – сказаў Бага.