Усе навіны

Неймар аддаў галявую ў дэбютным матчы за «Аль-Хілаль»

16 верасня, 14:39

Вінгер Неймар дэбютаваў за «Аль-Хілаль».

Ён выйшаў на замену на 64-й хвіліне матча 6-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Рыяда» (6:1). На 83-й хвіліне з перадачы Неймара Малкам забіў 4-ы гол «Аль-Хілаля» ў матчы (ВІДЭА).

Неймар прапусціў папярэднія 4 матчы з-за траўмы. Статыстыка 31-гадовага бразільскага футбаліста тут.

«Аль-Хілаль» лідзіруе ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі.