Усе навіны

Форвард Швейцарыі Шакіры: «Пры ўсёй павазе, нельга, каб такія, як Беларусь, вялі з лікам 3:1»

15 кастрычніка, 23:40
1

Нападаючы зборнай Швейцарыі Джэрдан Шакіры падзяліўся эмоцыямі пасля нічыёй з Беларуссю (3:3) у матчы кваліфікацыі Еўра-2024.

– Цяжка сказаць, што адбылося. Гуляць супраць беларусаў, якія абараняюцца, было няпроста. Пазітыўным момантам з'яўляецца тое, што мы выявілі характар. Але і толькі.

Нам трэба ўдасканальвацца, бо мы яшчэ нават не скончылі кваліфікацыю. Калі ў будучыні жадаем добра гуляць на топ-турнірах, такіх выступаў нам будзе недастаткова.

Пры ўсёй павазе, нельга, каб такі супернік вёў тут з лікам 3:1 (швейцарцы зраўнялі лік галамі на 86-й і 90-й хвілінах – заўв.). Гэта непрымальна. Мы фаварыты, – падкрэсліў Шакіры.