Усе навіны

Мікіта Капленка: «Яшчэ да пачатку чэмпіянату было зразумела, што мiнскае «Дынама» яго выйграе»

25 снежня, 12:05

Паўабаронца «Шахцёра» Мікіта Капленка падзяліўся меркаваннем аб выніках чэмпіянату Беларусі.

– Як табе наогул развязка чэмпіянату? Не ўзгадаю, каб прэтэндэнты на медалі, сінхронна саступілі.

– Таксама здзівіўся. І мяне больш здзівіла «Іслач». Сyпернік быццам быў найбольш прыдатны, каб перамагчы. Але гэта апошнія гульні. Яны такія: холад, мароз. Непрадказальна.

– Як успрыняў золата мінскага «Дынама»?

– Яшчэ да пачатку чэмпіянату гэта было зразумела.

– Таму што мінчан цягнулі?

– Па складзе мацней. Яны ж забіралі ўсіх найлепшых сабе. Нават у «Шахцёра». Алежка Еўдакімаў прыехаў да нас быццам на кантракт, але ў выніку падпісаўся з «Дынама». Усе разумелі, што гэта заслужана. Яны маглі прайграць толькі самім сабе.

– «Нёман» змагаўся.

– Таму што на іх ніхто не ставіў. Апошнія некалькі гадоў «Нёман» заўсёды прэтэндуе. У 2020-м мог стаць першым, але ў канцоўцы спатыкнуўся. Вось і зараз, – сказаў Капленка.