Tribuna/Футбол/Блогі/📷Крыш зняў 17 пакояў у шыкоўным гатэлі, пакуль будзе шукаць жыллё ў Саўдаўскай Аравіі. Засяліў сям'ю, сяброў і ахову

📷Крыш зняў 17 пакояў у шыкоўным гатэлі, пакуль будзе шукаць жыллё ў Саўдаўскай Аравіі. Засяліў сям'ю, сяброў і ахову

Адзін з самых высокіх будынкаў краіны.

10 студзеня 2023, 16:13
📷Крыш зняў 17 пакояў у шыкоўным гатэлі, пакуль будзе шукаць жыллё ў Саўдаўскай Аравіі. Засяліў сям'ю, сяброў і ахову

Усё ж такі Крышціяну Раналду не проста топавы, а адзін з самых легендарных спартоўцаў у гісторыі. Нават пасля трансферу ў чэмпіянат Саўдаускай Аравіі ён працягвае штодня даваць падставу для навін пра сябе. На гэты раз стала вядома пра часовае месца жыхарства партугальца.

37-гадовы футбаліст з сям'ёй на месяц спыніўся ў гатэлі Four Seasons у Эр-Рыядзе. Яго пасялілі ў адным з найлепшых люксаў у адным з 17 пакояў на двух паверхах, дзе жывуць яго сям'я, сябры і ахова. Паводле ацэнак, Раналду заплаціць за пражыванне больш за 250 000 фунтаў стэрлінгаў, пакуль ён шукае пастаяннае жыллё.

Гатэль сапраўды шыкоўны - як раз для персоны ўзроўню Раналду. У распараджэнні Крышціяну і тых, хто яго суправаджае, люксавыя ванныя пакоі, працоўныя кабінеты, хатні кінатэатр, спальні і, вядома ж, спартыўная зала.

Фатаграфіі на сайце гатэля ўражваюць.

З люксу адкрываецца панарамны від на Эр-Рыяд; у нумары ёсць элегантная сталовая, гасцёўня і працоўны кабінет.

Вежа, у якой цяпер жыве партугалец, з'яўляецца адным з самых высокіх будынкаў у Саудаўскай Аравіі. Яна налічвае 99 паверхаў. Але гэта не проста вельмі прыгожы гатэль. Унутры яго ёсць практычна ўсё, каб Раналду пакідаў яго толькі для выезду на трэніроўку і матчы за «Аль-Наср». Ва ўсходнім крыле знаходзяцца гандлёвыя цэнтры (каля 200 крам), а ў заходнім – зоны для забаў і адпачынку (басейны, спартыўныя комплексы, дзелавая зона).

Таксама варта адзначыць 65-метровы нябесны мост на вяршыні вежы.

Прыгажосць!

Фота: Four Seasons

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты