Tribuna/Футбол/Блогі/Самыя дарагія зборныя КАН-2024: лідараў падзялілі ўсяго 2,5 млн еўра, Егіпет у топ-10 дзякуючы Салаху

Самыя дарагія зборныя КАН-2024: лідараў падзялілі ўсяго 2,5 млн еўра, Егіпет у топ-10 дзякуючы Салаху

І нечакана танны Камерун.

9 студзеня, 19:40
1
Самыя дарагія зборныя КАН-2024: лідараў падзялілі ўсяго 2,5 млн еўра, Егіпет у топ-10 дзякуючы Салаху

Ужо ў гэтую суботу, 13 студзеня, стартуе Кубак афрыканскіх нацый-2024.

Давайце паглядзім на зорнасць каманд-удзельніц. Дапаможа пры гэтым рынкавы кошт саставаў па версіі партала Transfermarkt.

Нігерыя, Марока і Кот-д'Івуар лідаруюць на адлегласці, Асімхен – самы дарагі гулец

У топ-10 самых дарагіх зборных нямала цікавага.

➡️ Нігерыя, Марока і Кот-д'Івуар перасягнула адзнаку ў 300 мільёнаў еўра і сфармавалі топ-3. Першае і другое месца аддзялілі ўсяго 2,5 млн, а нігерыйцы сталі самымі дарагімі дзякуючы Віктару Асімхену з «Напалі». Яго 110 млн – найбольшы ацэначны кошт, ён апярэджвае мараканца Ашрафа Хакімі з «ПСЖ» і егіпцяніна Махамеда Салаха з «Ліверпуля» (па 65 млн).

➡️ Салах зʼяўляецца галоўнай прычынай прысутнасці Егіпта ў топ-10.

➡️ Нечакана «танным» на сёння зʼяўляецца склад Камеруна – усяго два гульцы, якія каштуюць даражэй за 10 млн. Адзін з іх – самы дарагі галкіпер турніру Андрэ Анана з «Манчэстэр Юнайтэд» (40 млн).

➡️ Больш збалансаваныя Сенегал, Алжыр і Гана, але і там хапае мясцовых зорак – Нікаля Джэксан, Іньякі Уільямс, Рыяд Марэз і іншыя.

У топ-10 патрапілі Малі і ДР Конга, якія маюць прадстаўніцтва ў добрых клубах: «Тотэнхэм», «Лейпцыг», «Брэнтфорд», «Марсель».

➡️ Transfermarkt таксама дае звесткі пра самыя дарагія лініі турніру.

◾️ Больш за ўсё каштуюць лініі абароны Марока (149 млн – Агерд, Хакімі, Мазрауі) і Кот-д-Івуара (134,5 млн – Дыямандэ, Ндзіка, Сінга, Касуна).

◾️ Самая дарагая паўабарона ў Марока (97 млн – Амрабат, Унаі, Харыт), Малі (93 млн – Бісума, Камара, Айдара) і Алжыра (90,45 млн – Бенасер, Ауар, Бенталеб).

◾️ Атака – відавочна ў Нігерыі (245,9 млн), дзе акрамя Асімхена таксама Віктар Баніфейс з «Баера», Адэма Лукман з «Аталанты» і Келечы Іхеанача з «Лестэру».

Што тычыцца іншых каманд, там вышэй дзякуючы Серу Гірасі і Эдманд Тапсаба падняліся Гвінея і Буркіна-Фасо, а самыя танныя – Намібія з Танзаніяй.

Таксама ў вочы кідаецца Мазамбік, дзе фулбэк «Атлетыка» Рэйнілду каштуе больш, чым увесь астатні склад.

У Сенегала самае вялікае прадстаўніцтва ў топ-5 ліг, без гульцоў гэтага ўзроўню толькі 4 зборныя

Вяртаемся да статыстыкі топ-5 ліг толькі з іншага боку. Больш за ўсё гульцоў гэтага ўзроўню выступаюць за Сенегал – аж 18.

У тройцы Марока і нечакана Алжыр, яшчэ адным пацвярджэннем спаду камерунскага футбола зʼяўляецца наяўнасць усяго 8 выканаўцаў у найлепшых чэмпіянатах Еўропы. Больш нават у Гвінеі (10) і Малі (12).

Без футбалістаў з топ-5 ліг чатыры зборныя – Маўрытанія, Намібія, гаспадар ЧС-2010 ПАР і Танзанія.

Фота: Darren Walsh/Chelsea FC, Mohamed Elshahed/Anadolu, інфографіка Tribuna.com

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты