Tribuna/Футбол/Блогі/А вы ведалі, што Лаўтара ў 2017 годзе «на 99%» быў гульцом «Атлетыка»? Нават падпісаў кантракт!

А вы ведалі, што Лаўтара ў 2017 годзе «на 99%» быў гульцом «Атлетыка»? Нават падпісаў кантракт!

Перабег у «Інтэр» і вывеў мадрыдцаў у чвэрцьфінал ЛЧ.

15 сакавіка, 02:06
А вы ведалі, што Лаўтара ў 2017 годзе «на 99%» быў гульцом «Атлетыка»? Нават падпісаў кантракт!

«Атлетыка» адолеў фіналіста мінулай Лігі чэмпіёнаў «Інтэр» і выйшаў у чвэрцьфінал турніру.

Дайшло да серыі пенальці – кропку ў якой паставіў удар капітана «нерадзуры» Лаўтара Марцінеса моцна вышэй варот.

Здаецца, яго дагнала карма – бо ў 2017 годзе форвард мусіў перайсці менавіта ў «Атлетыка».

• У той час за 20-гадовым нападнікам аргентынскага «Расінга» літаральна стаяла чарга. Часцей за іншых тады казалі пра «Атлетыка», «Барселону» і крыху пра «Манака».

• Нарэшце, у снежні 2017-га стала вядома, што Лаўтара ўжо падпісаў папярэдні кантракт з «Атлетыка» – але застанецца яшчэ на паўгода ў Аргенціне, каб дапамагчы свайму клубу ў Кубку Лібертадорэс.

Кантракт быў разлічаны на шэсць гадоў – з 2018-га як раз па 2024-ы, то-бок яго тэрмін заканчваўся б цяпер.

Пагадненне павінна было абысціся «матраснікам» арыентавана ў 12 млн еўра.

• Гэта можна было б лічыць выключна выдумкай інсайдараў, але выданне Mundo Deportivo пазней апублікавала фота Лаўтара з тэчкай з назвай «Атлетыка Мадрыд» – сцвярджалі, што гэта быў менавіта кантракт.

• «Верагоднасць таго, што здзелка адбудзецца, складае 99 працэнтаў. Лаўтара прама папрасіў нас завяршыць трансфер. Яму падабаецца ідэя пераходу ў «Атлетыка», яны таксама ўзгаднілі трансфер», – казаў у снежні 2017 агент аргенцінца Ролі Зараце.

• Барацьбу за Лаўтара, зрэшты, гэта не спыніла – яе выйграў «Інтэр». Міланцы заплацілі «Расінгу» каля 23 млн еўра.

Самога гульца пераконвалі далучыцца да міланскага клуба яго легенды і суайчыннікі Марцінес, Дыега Міліта і Хаўер Дзанеці.

З першым Лаўтара нават перасякаўся ў «Расінгу» – і дэбютаваў у чэмпіянаце Аргенціны, выйшаўшы на замену замест яго.

• У першых словах пры пераходзе ў «Інтэр» Лаўтара таксама згадваў пра гэта: «Дыега Міліта вельмі шмат расказваў мне пра «Інтэр», мне пашчасціла дзяліць з ім распранальню ў «Расінгу». Ён распавёў мне пра свой досвед тут».

«Атлетыка» павінен быў проста змірыцца.

Фота: Mundo Deportivo, Irina R. Hipolito/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты