Tribuna/Футбол/Блоги/Новая Каледонія прапусціла 24 галы за тры матчы на ЧС U-17. Але галоўны герой каманды – брамнік

Новая Каледонія прапусціла 24 галы за тры матчы на ЧС U-17. Але галоўны герой каманды – брамнік

Засэйвiў больш.

18 ноября, 16:29
Новая Каледонія прапусціла 24 галы за тры матчы на ЧС U-17. Але галоўны герой каманды – брамнік

Цяпер у Інданезіі праводзіцца чэмпіянат свету U-17. Група С перад стартам здавалася адной з самых прадказальных – Англія і Бразілія дружна выйдуць у плэй-оф, Іран стане трэцім, а Новая Каледонія – чацвёртай. У выніку так і атрымалася, але іранцы змаглі навязаць барацьбу фаварытам, а доўгі час у трэцім туры ўсё залежала ад таго, колькі яны загрзяць у вароты галоўнага аўтсайдара групы. У рэшце рэшт забілі ўсяго пяць, што пакінула іх на трэцім месцы.

Новая Каледонія патрапіла на гэты ЧС з-за дзiўнай сiстэмы, якая давала два з 24 месцаў Акіяніі. На чэмпiянаце U-17 гэтай зоны Новая Каледонiя як раз дайшла да фiнала, дзе прайграла Новай Зеландыі з лікам 0:1.

Гэта другі чэмпіянат свету U-17 у гісторыі футбола Новай Каледоніі. Упершыню яны кваліфікаваліся на турнір у 2017 годзе. Тады ўступілі Францыі 1:7, Гандурасу 0:5, а ў трэцім туры нечакана для ўсіх згулялі ўнічыю з Японіяй 1:1. «Мы ставім сабе задачу параўнацца з той камандай ці нават перасягнуць іх», – казаў трэнер Новай Каледоніі француз Леанарда Лопес перад турнірам у лістападзе 2023-га.

Але, на жаль, для Лопеса яго падапечныя выступілі значна горш, чым іх суайчыннікі шэсць гадоў таму. Вынікі гавораць самі за сябе: Новая Каледонія – Англія – 0:10, Новая Каледонія – Бразілія – 0:9, Новая Каледонія – Іран 0:5. І гэта яшчэ пашанцавала, бо колькасць удараў, нанесеных супернікамі, проста ўражвае.

Так Новая Каледонія ўвайшла ў гісторыю ЧС U17 – паразы ад англiчан i бразiльцаў цяпер уваходзяць у топ-3 самых разгромных за ўвесь час. Але на першым месцы ўсё яшчэ стаяць 13:0 ад Іспаніі ў матчы супраць Новай Зеландыі ў 1997-м.

Нягледзячы на 24 прапушчаныя галы за 3 матчы, галоўным героем Новай Каледоніі на гэтым турніры стаў варатар. 15-гадовы Нікалас Кутран наўрад ці будзе двухметровым кіперам, паколькі зараз яго рост складае ўсяго 174 см, але праз тры матчы ён паспеў паказаць, што далёка не заўсёды ўсё вырашаюць сантыметры.

Кутран стаў найлепшым гульцом сваёй каманды ва ўсіх трох матчах. За паядынак супраць Англіі ён атрымаў ад партала Sofascore адзнаку 6,4, за гульню з Бразіліяй – 7,7, а найлепшым выступам Нікаласа стаў матч з Іранам – 8,7. Для разумення – толькі адзін гулец іранскай зборнай атрымаў адзнаку вышэй, чым Кутран.

Нікалас здзейсніў 35 сэйваў за тры матчы на турніры, таму можа з чыстым сумленнем вяртацца ў Францыю, дзе гуляе за «Бардо» U-17. Цікава таксама і тое, што Кутран быў самым маладым варатаром у заяўцы Новай Каледоніі на турнір, але трэнер кожны раз пакідаў на лаве запасных канкурэнтаў, якім 16 і 17 гадоў. Не дарма Кутран – адзіны з гэтай каманды Новай Каледоніі, хто ўжо знаходзіцца ў структуры вядомага еўрапейскага клуба.

Фота: Zulkarnain/Global Look Press

Другие посты пользователя

Все посты