Tribuna/Футбол/Блогі/У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына

У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына

Бразілія прайграла двойчы запар.

Аўтар — Бона Сфорца
18 лістапада 2023, 04:37
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына

Пакуль у Еўропе яшчэ разбіраюцца з тым, хто згуляе на Еўра-2024, у Паўднёвай Амерыцы ўжо прайшло пяць тураў адбору на ЧС-2026. Яшчэ адзiн будзе неўзабаве, потым – паўза да наступнай восенi.

Нагадаем, што з пашырэннем колькасці ўдзельнікаў турніру Паўднёвую Амерыку зараз будзе прадстаўляць 6 зборных, якія выходзяць наўпрост, а яшчэ адна будзе ўдзельнічаць у міжкантынентальным плей-оф.

У апошнім туры прайгралі абодва фаварыты – Аргенціна дома ўляцела 0:2 Уругваю, Бразілія на выездзе прайграла 1:2 Калумбіі.

Турнірная сітуацыя ў адборы выглядае так:

Уругвай Марсела Б'елсы перапыніў кучу гістарычных серый – не без бруду на поле ад абедзвюх каманд

Перамогу Уругваю прынеслі два галы – Рональда Арауха на 41-й і Дарвіна Нуньеса на 87-й.

Агляд матчу:

Не абышлося без звыклага для паўднёваамерыканскага футбола бруду – прычым у выкананні абедзвюх каманд. На 22-й хвіліне, напрыклад, падчас адной са сутычак Энца Фернандэс адштурхнуў Мануэля Угартэ – а той паказаў непрыстойны жэст Радрыга дэ Полю, яшчэ i назваўшы «падсосам Месi». Арбітр не зрэагаваў.

Ліянель Месі пасля матчу сказаў пра гэты эпізод, што «моладзь павінна навучыцца паважаць старэйшых». Хоць да самога Леа таксама ёсць пытанні – ён адштурхнуў Маціяса Олівера локцем, а затым паспрабаваў схапіць яго за шыю. Таксама без пакарання.

Як бы там ні было, а Марсела Б’елса з Уругваем у гэтым адборы ўжо ўстанавiлі некалькі рэкордаў – менавіта гэтай перамогай:

– Уругвай скончыў бяспройгрышную серыю Аргенціны ў адборах на ЧС – 25 матчаў;

– упершыню з 1960-га перамаглі ў адзін каляндарны год і Бразілію (у папярэднім туры 2:0), і Аргенціну;

– у цэлым яны скончылі вочныя бязвыйгрышныя серыі супраць абедзвюх у адборах на ЧС – Бразілію не маглі абыграць 37 матчаў запар, Аргенціну – 25. Гэта былі дзве з трох самых доўгіх такіх серый у паўднёваамерыканскім футболе;

– сталі адзінай зборнай у гісторыі, якой удалося абгуляць Бразілію і Аргенціну ў двух матчах запар тройчы.

Сама ж Аргенціна ўпершыню пасля перамогі на ЧС не змагла перамагчы, забіць і ўтрымаць вароты сухімі. Таксама ўпершыню з мінулага лістапада Месі не змог забіць, выйшаўшы ў аснове зборнай.

Галоўны хайлайт перамогі Бразіліі – радасць бацькі Луіса Дыяса яго дублю

Бразілія ж пасля паразы ад Уругвая прайграла яшчэ i Калумбіі з-за дубля Луіса Дыяса з «Лiверпуля». Гэта, мабыць, самы кранальны сюжэт месяца.

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Калумбіі незаконная паўстанцкая група ELN (Армія нацыянальнага вызвалення) выкрала бацькоў футбаліста – іх машыну спынiлi некалькі ўзброеных мужчын. Маці футбаліста вызвалілі ў той жа дзень – а вось бацька прабыў у заложніках 12 дзён. Вызвалілі яго толькі 9 лістапада.

На 75-й і 79-й хвілінах Дыяс вырваў перамогу для Калумбіі – яго бацька глядзеў матч на трыбунах. Яго радасці забітым галам сына не было межаў.

«Думаў пра свайго тату ўвесь час на полі. Ён заўсёды меў правільны менталітэт у цяжкія моманты. Гэтая перамога і галы прысвечаныя яму», – сказаў Дыяс пасля матча.

Фота: скрыншот трансляцыі, beIN SPORTS

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты