Tribuna/Футбол/Блогі/😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных

😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных

Па матывах Лігі чэмпіёнаў.

Аўтар — Бона Сфорца
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных

«Чэлсі» не самотны – у крызісе на старце сезона знаходзіцца яшчэ адзін англійскі клуб, які, у адрозненне ад лонданцаў, пакуль не падае прыкмет выхаду з зоны турбулентнасці. Гаворка пра «Манчэстэр Юнайтэд», які сенсацыйна прайграў «Галатасараю» (2:3) на «Олд Трафард» і застаўся з нулём набраных пунктаў пасля двух тураў Лігі чэмпіёнаў.

Нішто не прадказвала бяды – навічок Расмус Хейлунд зрабіў эфектны дубль і вывеў каманду наперад 2:1 на 67-й хвіліне. Але нават гэтага не хапіла, каб перакрыць «перфоманс» іншага летняга набыцця клуба – галкіпер Андрэ Анана недакладным пасам прывёз чырвоную картку для Каземіра і пенальці, а ў моманце з вырашальным голам яго проста перакінулі.

Такім чынам камерунец у чарговы раз падставіў Эрыка тэн Хага, чый калектыў працягвае біць антырэкорды. Пасля вечара аўторка іх назапасілася яшчэ больш.

🛑 «МЮ» ўпершыню прайграў 6 з 10 стартавых матчаў сезона з 1986 года (гэта значыць яшчэ да таго, як у клуб прыйшоў Алекс Фергюсан);

🛑 «МЮ» ўпершыню з сезона 1966/67 прапусціў 18+ галоў у 10 стартавых матчах сезона;

🛑 «МЮ» ўпершыню ў гісторыі прайграў абодва стартавыя матчы групы ЛЧ;

🛑 «МЮ» ўпершыню ў гісторыі прапусціў 7 галоў у двух стартавых матчах групы ЛЧ;

🛑 «МЮ» ўпершыню прапусціў 3+ галы ў двух запар матчах ЛЧ;

🛑 «МЮ» ўпершыню за 28 гадоў прапусціў 4 галы ў адным матчы ЛЧ;

🛑 «МЮ» прайграў больш разоў у апошніх 14 матчах ЛЧ на «Олд Трафард», чым у 80 да таго (7 супраць 6);

🛑 «МЮ» ўпершыню ў гісторыі прайграў 4 з 7 стартавых тураў АПЛ;

🛑 «МЮ» ўпершыню з 1989 года набраў менш за 10 пунктаў у 7 стартавых турах чэмпіянатаў Англіі;

🛑 «МЮ ўпершыню з 1979 года прапусціў 2+ галы ў чатырох запар матчах лігі;

🛑 «Галатасарай» упершыню выйграў выязны матч у Англіі за 117 гадоў існавання клуба;

🛑 У цэлым любая турэцкая каманда выйграла выязны матч у Англіі ўпершыню з 2009 года – тады «Бешыкташ» абыграў таксама «МЮ».

***

Цікава, што правал з «Галатасараем» адбыўся праз дзень пасля таго, як Рафаэль Варан адзначыўся даволі гучнай заявай:

«Думаю, што «МЮ» можа выйграць ЛЧ. У нас ёсць патрэбныя якасці. Веру, што мы здольныя канкураваць з найлепшымі камандамі свету».

🤔 Як лічыце, ці дадуць «д’яблы» рады ўсімі праблемам і ці ўратуюць сезон, як гэта тэн Хаг зрабіў у мінулым годзе пасля двух зруйнавальных паражэнняў на старце АПЛ?

Фота: Martin Rickett/PA Images, Alex Dodd/CameraSpor

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты