Tribuna/Футбол/Блогі/«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе

«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе

Неверагодныя эмоцыі

Аўтар — Бона Сфорца
6 лістапада 2023, 11:45
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе

4 лістапада на «Маракане» ў Рыа адбыўся фінал Кубка Лібертадорэс. «Флуміненсе» ў экстратайме адолеў «Бока Хуніярс» 2:1.

Пераможны мяч бразільскага клуба забіў на 99-й хвіліне Джон Кэнэдзі Батыста.

Для «Флуміненсе» гэта першы Кубак Лібертадорэс у гісторыі – да таго бразільскі клуб толькі раз даходзіў да фіналу ў 2008-м, дзе прайграў калумбійскаму ЛДУ Кіта.

Да перамогі клуб прывёў Фернанда Дыніз – той самы, што сумяшчае клубную працу з выкананнем абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Бразіліі. Гэта ягоны першы міжнародны трафей у кар’еры.

Першым у кар’еры Кубак Лібертадорэс стаў і для галоўнай зоркі клуба – Марселу. Выхаванец «Флуміненсе» яшчэ ў 2007-м перабраўся ў «Рэал», і толькі цяпер змог заваяваць з родным клубам галоўны кантынентальны трафей. Дарэчы, менавіта такую задачу па вяртанні ў клуб ён публічна сабе і паставіў.

«Рэал» зразумее мяне. Гэта мой найважнейшы трафей на клубным узроўні. «Флуміненсе» – гэта каманда, у якой я вырас. «Рэал» у маім сэрцы, але гэта цяжка параўнаць з «Флуміненсе», – сказаў пасля перамогі ў інтэрв’ю бразілец, не стрымліваючы слёз.

Яшчэ адным вядомым нам выхаванцам клуба, які ўпершыню выйграў Кубак Лібертадорэс, стаў Марлон. Ён у «Флуміненсе» не паўнавартасна – кантракт да гэтага часу належыць данецкаму«Шахцёру».

Таксама з «Флуміненсе» ўзяў кубак Фэліпэ Мэла, які паспеў заявіць пра сябе ў Італіі. Для яго гэта не першы такі трафей – двойчы выйграваў з «Палмейрасам», аднак пасля матчу таксама не змог стрымаць слёз:

Эмоцыі там зашкальвалі ва ўсіх.

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты