Tribuna/Футбол/Блогі/Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032

Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032

Глядзім на арэны.

Аўтар — Бона Сфорца
11 кастрычніка, 15:35
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032

УЕФА афіцыйна агучыла гаспадароў двух наступных пасля 2024 года чэмпіянатаў Еўропы. Еўра-2028 прымуць Вялікабрытанія (сумеснымі намаганнямі ўсіх чатырох асацыяцый) і Ірландыя, Еўра-2032 – Італія і Турэччына.

Разглядаем лакацыі, дзе будуць прымаць матчы гэтых турніраў.

2028: новы стадыён «Эвертана», традыцыйны «Уэмблі», але без легендарных «Энфілда» і «Олд Трафарда»

У 2028 годзе Еўра пройдзе ў 10 гарадах на Брытанскіх астравах. Прычым падзел нагрузкі па федэрацыях будзе нераўнамерны – адразу 6 стадыёнаў Англіі і толькі па адным з Шатландыі, Уэльса, Ірландыі і Паўночнай Ірландыі.

Сярод стадыёнаў, якія апынуліся па-за гульнёй, найвядомейшыя – «Энфілд» і «Олд Трафард», большасць лонданскіх стадыёнаў ад «Стэмфард Брыдж» і «Эмірэйтс» да «Лондан Стэдыум» (але гэта лагічна, бо толькі ў межах Лондана можна назбіраць 10 стадыёнаў), а таксама «Айброкс» і «Селтык Парк» у Глазга.

Таксама пакуль дакладна невядома, як будзе працаваць прадастаўленне аўтаматычных месцаў на турніры асацыяцыям-гаспадарам – усяго іх пяць, а УЕФА дазваляе толькі да двух такіх пуцёвак.

«Уэмблі», Лондан, Англія

Умяшчальнасць: 90652

«Нацыянальны стадыён Уэльса» («Міленіум»), Кардыф, Уэльс

Умяшчальнасць: 73952

Умяшчальнасць: 62322

«Сіці оф Манчэстэр Стэдыум», Манчэстэр, Англія

Умяшчальнасць: 61000

Пройдзе рэканструкцыя перад турнірам.

«Эвертан Стэдыум», Ліверпуль, Англія

Умяшчальнасць: 52679

Новы стадыён.

«Сэнт-Джэймс Парк», Ньюкасл, Англія

Умяшчальнасць: 52305

«Віла Парк», Бірмінгем, Англія

Умяшчальнасць: 52190

«Хэмпдэн Парк», Глазга, Шатландыя

Умяшчальнасць: 52032

«Дублін Арэна», Дублін, Ірландыя

Умяшчальнасць: 51711

«Кейсмент Парк», Белфаст, Паўночная Ірландыя

Умяшчальнасць: 34500

Будзе пабудаваны з нуля на месцы закінутага старога стадыёна.

Праект:

Еўра-2032: канчатковы пералік яшчэ вызначаюць – пакуль ёсць па 10 кандыдатаў на правядзенне ад Італіі і Турцыі

Італія і Турцыя маюць крыху больш часу на падрыхтоўку – пакуль і няма канчатковага аб'яўлення гарадоў, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы.

Пакуль федэрацыі Італіі і Турцыі прапанавалі па 10 стадыёнаў ад кожнай, з якіх ужо будуць фармаваць фінальны спіс.

«Сан-Сіра», Мілан, Італія

Ніякай інфармацыі пра рэканструкцыю або аднаўленню з нуля ў прэс-рэлізе УЕФА няма, нягледзячы на даўнія размовы пра жаданне збудаваць новы стадыён.

«Алімпіка», Рым, Італія

«Сан Нікола», Бары, Італія

Плануецца рэканструкцыя перад турнірам.

Плануецца рэканструкцыя перад турнірам.

«Арцемія Франкі», Фларэнцыя, Італія

Плануецца адбудаваць з нуля. Праект:

«Ювентус Стэдыум», Турын, Італія

«Луіджы Ферарыс», Генуя, Італія

Плануецца рэканструкцыя перад турнірам.

Плануецца рэканструкцыя перад турнірам.

«Рэната Даль′Ара», Балонія, Італія

Плануецца адбудаваць з нуля. Праект:

«Стадыё Сант'элія», Кальяры, Італія

Плануецца адбудаваць з нуля. Праект:

Плануецца рэканструкцыя перад турнірам.

«Алі Самі Ен», Стамбул, Турцыя

«Шуру Сараджоглу», Стамбул, Турцыя

«Нью Анкара Стэдsум», Стамбул, Турцыя

Плануецца адбудаваць з нуля. Праект:

«Тымсах Арэна», Бурса, Турцыя

«Конья Атацюрк», Газіантэп, Турцыя

«Газіянтэп», Газіянтэп, Турцыя

«Эскішэхір», Эскішэхір, Турцыя

«Анталья», Анталья, Турцыя

Фота: Planet Rugby, Discotech App, The Guardian, The National, Daily Mail, The Telegraph, The Athletic, Belfast Telegraph, ArchDaily, 80s&90sFootball ⚽️ 🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 🇺🇦, Calcio Deal, DOMUS, Juventus.com, Facts.net, ANSA, Goal.com, Wikimedia Commons, Turkish Airlines Blog, Archello, Mageba-group.com, StadiumDB.com stadium database.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты