Tribuna/Футбол/Блогі/«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе

«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе

Ужо звольнілі і трэнера, і спартыўнага дырэктара.

Аўтар — Бона Сфорца
25 кастрычніка 2023, 06:08
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе

Знайшлі «Аякс»? А калі праскроліць ніжэй?

Так, вам не падалося – самы тытулаваны клуб, футбольны твар краіны перажывае вельмі няпростыя часы і сёння знаходзіцца ў зоне вылету.

Праблемы «Аякса» пачаліся яшчэ ў мінулым сезоне – каманда цяжка перажыла сыход тэн Хага

Да сезону 2022/23 «Аякс» падыходзіў з трыма чэмпіёнскімі тытуламі запар, але ўжо без Эрыка тэн Хага і некалькіх важных футбалістаў – Лісандра Марцінеса і Антані нідэрландзец забраў з сабой у «Манчэстэр Юнайтэд», а Себасцьян Алер і Раян Гравенберх выправіліся ў Бундэслігу.

Амстэрдамцы, здавалася, не разгубіліся – прызначылі жаданага кандыдата Алфрэда Схройдэра новым галоўным трэнерам і накупілі новых гульцоў больш як на 100 млн эўра.

За выключэннем матчу на Суперкубак Нідэрландаў, Схройдэр ударна стартаваў у новым сезоне. «Аякс» перамог у сямі матчах запар, але пасля страціў стабільнасць – сур’ёзнымі ўдарамі па рэпутацыі трэнера сталі хатнія 1:6 ад «Напалі» і 0:3 ад «Ліверпуля» ў Лізе чэмпіёнаў, а канчаткова дабілі кіраўніцтва шэсць (!) нічыіх запар у Эрэдывізі.

Схройдэра звольнілі ў канцы студзеня, а каманду экстрана ўзначаліў Джоні Хейтынга (зноў). Галандзец, які згуляў за аяксідаў больш за 200 матчаў футбалістам, змог выратаваць сезон – амстэрдамцы вылецелі ад берлінскага «Уніяна» ўжо на першай стадыі плэй-оф Лігі Еўропы, але фінішавалі трэцімі ў чэмпіянаце і гулялі ў фінале нацыянальнага Кубка (праўда, саступілі ПСВ у серыі пенальці).

Было зразумела, што Хейтынга ўзначаліў каманду толькі да завяршэння сезона - «Аякс» шукаў новага трэнера. Чуткі звязвалі амстэрдамцаў з вяртаннем Петэра Боса (у выніку падпісаў кантракт з ПСВ), але да канкрэтыкі дайшло з Морысам Стэйнам, чыя ратэрдамская «Спарта» сенсацыйна заскочыла на шостае месца ў мінулым сезоне.

Здавалася, усе праблемы ў мінулым, і «Аякс» усё пачынае з нуля. Але сітуацыя толькі пагоршылася.

«Аякс» хаатычна правёў лета – новы спартыўны дырэктар накупіў больш чым на 100 млн еўра, уляпаўся ў скандал і быў звольнены

Як і кожны год, улетку «Аякс» зладзіў распродаж ключавых выканаўцаў. Так, Эдсан Альварэс і Махамед Кудус з’ехалі ў «Вест Хэм», Юрыен Тымбер – у «Арсенал», Келвін Басі – у «Фулхэм» (усе – за вялікія грошы), а Дэві Класэн і Душан Тадзіч сышлі вольнымі агентамі.

Але продаж гульцоў – гэта яшчэ паўбяды. Амстэрдамцы заўсёды ўмелі за адносна невялікія грошы знаходзіць на рынку новых маладых і здольных футбалістаў, якія маглі даваць вынік тут і цяпер. Аднак трансферная кампанія «Аякса» летам 2023-га да гэтага часу выклікае ў мясцовых фанатаў нямала пытанняў.

У траўні клуб прызначыў вядомага па дортмундскай «Барусіі» і «Арсеналу» Свена Міслінтата на пасаду тэхнічнага дырэктара (фактычна, спартыўнага дырэктара), які адказваў за летнюю трансферную кампанію. У ягонае першае трансфернае акно ў Амстэрдаме клуб падпісаў адразу 12 навічкоў, але больш за ўсё размоў было вакол Борны Сосы са «Штутгарта» (клуба, у якім Міслінтат працаваў да прызначэння ў «Аякс»).

Інтарэсы харвата прадстаўляе агенцтва AKA Global, якое валодае 3% акцый футбольнай аналітычнай кампаніі Matchmetrics GmbH, галоўным акцыянерам якой з’яўляецца сам Міслінтат. Нідэрландскія СМІ звярнулі ўвагу на занадта шмат падазроных фактаў і пачалі расследаванне, каб праверыць, ці не зарабіў немец на трансферы «старога знаёмага» Сосы («Аякс» заплаціў за Борну 8 млн еўра).

У Міслінтата былі праблемы і са Стэйнам (пагаворваюць, праз рознагалоссі ў поглядах на трансферную кампанію). Хадзілі чуткі, што Міслінтат прама на трэнаваннях настройваў гульцоў супраць трэнера і «тапіў» за яго звальненне, але ў выніку звольнілі менавіта Міслінтата – ён адпрацаваў у Амстэрдаме ўсяго 4 месяцы.

Немец застаўся без працы не толькі праз расследаванне, але і праз шэраг няўдалых трансферных рашэнняў. «Аякс» выдаткаваў амаль 30 млн еўра на двух новых цэнтрфорвардаў (адзін з іх – 27-гадовы Чуба Акпом з «Мідлзбра»), хоць у старце працягвае гуляць Браян Бробі. Таксама амстэрдамцы набылі ў «Антверпена» левага абаронцу Гастана Авілу за 12,5 млн еўра, аддаўшы ў бельгійскі клуб асноўнага ў мінулым сезоне Оўэна Вейндала.

Так, большасць навічкоў нідэрландскага гранда – юнакі з вялізным патэнцыялам, але беспарадак у камандзе і ў клубе ў цэлым наўрад ці дапамагае гэты патэнцыял рэалізаваць.

Падазраюць, што Душан Тадзіч сышоў з «Аякса» сам, бо быў незадаволены трансфернай кампаніяй, а легендарны Рафаэль ван дэр Варт пасля чарговай паразы амстэрдамцаў заявіў: «Мне шкада Стэйна, у яго проста гуляюць гаўняныя футбалісты».

Усе праблемы выліліся ў вынікі «Аякса» – толькі 1 перамога ў чэмпіянаце, зона вылету, забітых мячоў менш, чым прапушчаных.

Што б там ні адбывалася за кулісамі, заўзятараў найперш цікавяць футбол і вынікі, але з імі усё катастрафічна.

Галоўныя факты пра сезон «Аякса»:

– Толькі 1 перамога ў 7 матчах чэмпіянату (дзве – ва ўсіх турнірах);

– 17-е месца ў Эрэдывізі;

– Прапушчаных галоў (16) больш, чым забітых (11);

– Пякельна саступілі леташняму чэмпіёну «Феенорду» 0:4 удома;

– Адстаюць ад першага месца на 22 пункты;

– Не перамагаюць ужо 8 матчаў запар;

– Найгоршы старт у гісторыі клуба.

У наступных двух матчах «Аякс» на выездзе згуляе спачатку з «Брайтанам», а затым з ПСВ, які лідаруе ў чэмпіянаце. Пасля паразы 3:4 ад «Утрэхта» ў мінулым туры Стэйна спыталі, што станоўчага ён убачыў у гульні каманды, што магло б дадаць аптымізму перад цяжкімі выездамі, а ён адказаў: «Эээм… Тры галы і тое, як каманда змагалася»

Заўзятары ўзбунтаваліся супраць трэнера і некалькі тыдняў патрабавалі ягонай адстаўкі – і нарэшце атрымалі добрыя навіны. У панядзелак амстэрдамцы афіцыйна аб’явілі аб спыненні супрацы з трэнерам, які ўзначальваў каманду на працягу ўсяго 10 матчаў.

«Я спрабаваў зрабіць усё магчымае, каб вярнуць каманду туды, дзе ёй і месца, але я праваліўся», – прызнаўся Стэйн пасля звальнення.

***

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, у бліжэйшы час камандай будзе кіраваць экс-гулец «Аякса» Хэдвігес Мадура, які быў памочнікам Стэйна з пачатку сезона, аднак клуб шукае варыянты з доўгатэрміновай перспектывай (прынамсі, да завяршэння бягучай кампаніі).

Прыярытэтная опцыя па стане на сёння – Джон ван'т Схіп, легендарны ў мінулым гулец амстэрдамцаў.

Фота: Rene Nijhuis/BSR Agency, Tom Weller/picture alliance/Global Look Press, AFC Ajax

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты