Tribuna/Футбол/Блогі/Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.

Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.

А Кіліян яшчэ і дубль зрабіў – ідэальны вечар.

Аўтар — Бона Сфорца
21 снежня 2023, 04:35
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.

Увечары 20 снежня «ПСЖ» завяршыў праграму гульняў на 2023 год. На «Парк дэ Прэнс» галоўны клуб Францыі спакойна абгуляў «Мец» 3:1. Перамога дазволіла парыжанам пайсці на перапынак (вернуцца 3 студзеня матчам за Суперкубак супраць «Тулузы») лідарам турнірнай табліцы. «ПСЖ» апярэджвае «Ніцу», якая ідзе другой, на пяць пунктаў.

Галоўным героем сустрэчы стаў Кіліян Мбапэ (як нечакана), які ў гэты дзень адзначаў 25-годдзе. Французскі форвард зрабіў усё, каб парадаваць не толькі сябе, але і каманду.

На 60-й хвіліне Кіліян цудоўным абводным ударам зрабіў лік 2:0 на карысць «ПСЖ». Майстэрскае выкананне.

Гэты гол быў вельмі дарэчы, бо ўжо праз 12 хвілін госці адгулялі адзін мяч. Каб супакоіць сітуацыю, на 83-й Мбапэ скарыстаўся памылкай абаронцы «Меца», які аддаў на свайго варатара. Кіліян здзейсніў перахоп і ўстанавіў лік 3:1.

Спакойны адрыў дазволіў Луісу Энрыке зрабіць галоўнай зорцы каманды падарунак. На 90+2-й на поле выйшаў 16-гадовы Этан Мбапэ – родны брат Кіліяна. Гэта дэбют юнака за «ПСЖ» і ў дарослым футболе ўвогуле.

Паглядзіце, як за гэтым назірала сямёрка парыжан і сям’я хлопцаў на трыбунах.

Вядома, за адведзены час Этан наўрад ці мог выдаць феерыю, але вось вам першая статыстыка брата зоркі:

🔷 9 дотыкаў;

🔷 100% дакладных перадач (9/9);

🔷 1 перадача ў фінальную траціну.

Пасля матча Кіліян асабіста павіншаваў брата.

А потым, трымаючыся за рукі з Этанам, падышоў да трыбунаў з камандай.

Разам яны пайшлі і на пасляматчавае інтэрв'ю, дзе з мікрафонам стаяў іх аднаклубнік Прэснель Кімпембэ, які цяпер залечвае траўму.

«Я шчаслівы. Этану спадабалася, але яшчэ больш спадабалася мне – як старэйшаму брату. Я не думаў, што мне давядзецца перажыць такі асаблівы дзень, і гэты матч – тое, што я сапраўды заўсёды буду памятаць. Дэбют Этана – самае важнае для мяне, хоць і перамога таксама важная», – сказаў Кіліян.

Этан гуляе ў сярэдзіне поля – можа цэнтральнага паўабаронцу, можа апорніка. Таму чакаць ад яго галявых рэкордаў, якія ставіць брат, сапраўды не варта. У гэтым сезоне ён выступаў толькі за моладзевую каманду Парыжа. І нядрэнна – 3+2 за 18 матчаў у чэмпіянаце і юнацкай Лізе чэмпіёнаў.

Цікава, што менавіта Этан – аўтар вядомага святкавання галоў Кіліяна. Пра гэта расказаў сам форвард:

«Гэта пачалося з Playstation. Этан забіў гол і адсвяткаваў яго гэтым жэстам. Праз пяць хвілін ён паставіў у гульні паўзу і папрасіў мяне прадэманстраваць гэта пасля забітага мяча ў рэальнай гульні.

Наступны гол я забіў „Барусіі“ ў Дортмундзе і выканаў абяцанне, Этан быў шчаслівы. Я сказаў яму: «Цяпер гэта мой жэст, я скраў яго ў цябе».

За першую каманду „ПСЖ“ Мбапэ-малодшы таксама ўжо гуляў, але толькі ў таварыскіх матчах. Улетку выходзіў супраць „Гаўра“, „Аль-Насра“ і „Чанбука“. Што цікава – тады ён не перасякаўся са сваім братам на поле – у Кіліяна якраз быў канфлікт з кіраўніцтвам, якое патрабавала ад гульца падаўжэння кантракту ці трансферу з клуба.

Магчыма, Этан і Кіліян згуляюць не так шмат матчаў за «ПСЖ» побач адзін з адным, бо будучыня форварда ў Парыжы пад сумневам. Хоць «Рэал» патрабуе ад Мбапэ пэўнасці і ўжо гатовы адмовіцца ад трансферу, калі Кіліян будзе цягнуць час. Але ў любым выпадку то быў гістарычны вечар для іх сям'і.

Фота: Global Look Press, скрыншоты MEGOGO

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты