Tribuna/Футбол/Блогі/30 самых дарагіх трансфераў і 10 найлепшых пераходаў на правах арэнды зімой

30 самых дарагіх трансфераў і 10 найлепшых пераходаў на правах арэнды зімой

Нетыповы студзень.

4 лютага, 16:23
30 самых дарагіх трансфераў і 10 найлепшых пераходаў на правах арэнды зімой

Зімовае трансфернае акно афіцыйна зачыненае.

Улічваючы апошнія гады, мы не прывыклі да такой пасіўнасці на трансферным рынку нават у студзені, але, нягледзчы на гэта, усё роўна знайшлі нямала цікавых пераходаў, што вартыя ўвагі.

Топ-30 трансфераў зімы

Калі 30-е месца ў спісе самых дарагіх трансфераў лета-2023 заняў Джэймс Мэдысан, за якога «Тотэнхэм» заплаціў 46.3 млн еўра, то гэтай зімой усё вельмі і вельмі сціпла. Цяпер тое ж месца займае навічок «Астан Вілы» Морган Роджэрс, які каштаваў бірмінгемцам усяго 9.4 млн еўра (без бонусаў).

Таксама ў топе абодва бразільскія навічкі данецкага «Шахцёра» – Марлон Гомес і Кевін.

Праўда, самае цікавае тут – наяўнасць Арэля Мангаля, чыя паўгадавая арэнда (!) з «Нотынгем Форэст» у «Ліён» каштуе 11.7 млн еўра. Французскі клуб арандаваў бельгійца з правам абавязковага выкупу і цікава размеркаваў 35 млн, якія выдаткуе на набыццё апорнага хаўбека.

Увогуле «Ліён» магутна ўзмацніўся ўзімку – камандзе вельмі трэба як мага хутчэй выходзіць з цяжкага становішча, таму новыя ўласнікі не шкадуюць грошай. Лайк французам за такую колькасць цікавых здзелак.

А бамбардзіру «Твэнтэ» Манфрэду Угальдэ і дасведчанаму бразільцу Артуру – тлусты дызлайк. Яны сабраліся ў краіну-тэрарыстку.

Што сапраўды кідаецца ў вочы, дык гэта тое, што многія бразільцы гэтай зімой пераязджаюць у Еўропу – так, «ПСЖ» узмацніў цэнтр абароны і апорную зону, выдаткаваўшы 40 млн еўра, а навічок «Барсы» Вітар Роке ўвогуле стаў самым дарагім трансферам зімы.

Уражвае таксама надзвычайная пасіўнасць англійскіх клубаў. Пераход Рады Драгушына ў «Тотэнхэм» за (усяго) 25 млн еўра – самы дарагі трансфер зімовага акна ў АПЛ. Збіраюць грошы на лета?

Галоўнае ўпрыгожванне трансфернага акна – зорныя арэнды. Больш за ўсё выйграла «Баварыя»

Як бы там ні было ў кантэксце паўнавартасных трансфераў, а з арэндамі зімой – поўны парадак.

Найвялікшы выгадаатрымальнік, вядома ж, «Баварыя». Чэмпіёны Германіі арандавалі Эрыка Даера за 0 еўра, а таксама дамовіліся з «Гранадай» пра заўчасны прыезд Браяна Сарагосы, які мусіў далучыцца да каманды толькі летам. Так, як бы гэта ні выглядала, дакументальна гэта ўсё ж арэнда.

Варта адзначыць і дортмундскую «Барусію», якая вярнула Джэйдана Санча і падпісала Іана Маатсена. Праўда, у абодвух здзелках «чорна-жоўтыя» не маюць опцыі выкупу, таму, верагодна, знаходжанне ў клубе англічаніна і нідэрландца - часавая асалода.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты