Tribuna/Футбол/Блогі/🤩 «Саарбрукен» з Д3 (!) Германіі згуляе ў паўфінале Кубка – выбівае клубы Бундэслігі, забіваючы на 90+

🤩 «Саарбрукен» з Д3 (!) Германіі згуляе ў паўфінале Кубка – выбівае клубы Бундэслігі, забіваючы на 90+

Пасля «Баварыі» і «Айнтрахта» атрымаў яшчэ і «Гладбах».

14 сакавіка, 00:45
🤩 «Саарбрукен» з Д3 (!) Германіі згуляе ў паўфінале Кубка – выбівае клубы Бундэслігі, забіваючы на 90+

Пакуль усе назіралі за матчамі «Арсенала» і «Барселоны» у Лізе чэмпіёнаў, у Кубку Германіі зноў адбылася сенсацыя грандыёзных маштабаў – «Саарбрукен» з трэцяй лігі на ўласным стадыёне перамог менхенгладбахскую «Барусію» і кваліфікаваўся ў паўфінал.

Так-так, гэта той самы «Саарбрукен», які ў лістападзе мінулага года нечакана заваліў «Баварыю», а затым (ізноў нечакана) упэўнена разабраўся з франкфурцкім «Айнтрахтам».

Цяпер гэтыя зверы будуць спаборнічаць за права гуляць у фінале – і як бы гэты матч не скончыўся, іх шлях у гэтым сезоне ўжо ўвайшоў у гісторыю.

«Саарбрукен» атрымаў усе 4 перамогі ў Кубку ў асноўны час – але тройчы забіваў пераможныя мячы пасля 90-й хвіліны

Калісьці, вельмі даўно, «Саарбрукен» стаў першай нямецкай камандай, якая перамагла мадрыдскі «Рэал», прычым гуляла яна ў Бундэслізе і магла пахваліцца, што ў яе складзе выступаў такі гулец як Тоні Эбоа. Зрэшты, менавіта праз фінансавыя праблемы футбольны гонар федэральнай зямлі Саарланд ператварыўся ў каманду, якая сёння блукае паміж трэцім і чацвёртым нямецкімі дывізіёнамі.

У мінулым сезоне «Саарбрукен» быў вельмі блізкія да выхаду ў другую Бундэслігу, але нічыя 2:2 з «Дуйсбургам» стала вырашальнай – для прамоўшэна не хапіла як раз двух балаў. У гэтым годзе «Саарбрукен» пакуль дзевяты ў табліцы Д3, нягледзячы на тое, што прайграў усяго 5 з 28 матчаў. Каманда Рудыгера Ціля 13 разоў згуляла ўнічыю і адстае ад топ-2 на 11 пунктаў.

Зрэшты, як мы ўжо ўсе зразумелі, галоўнае спаборніцтва для «Саарбрукена» ў бягучай кампаніі – Кубак Германіі.

У першым раўндзе ад прадстаўніка трэцяй лігі пацярпеў «Карлсруэ» з другой Бундэслігі. Матч быў роўны, здавалася, што ўжо нічога не перашкодзіць яму перайсці ў экстра-таймы, але форвард гаспадароў («Саарбрукен» усе 4 матчы згуляў дома!) Кай Брункер забіў пераможны гол на 90+1-й хвіліне.

Пасля была «Баварыя» – і пераможны гол 34-гадовага левага абаронцы Марсэля Гаўса на 90+4-й хвіліне:

Затым – 2:0 над франкфурцкім «Айнтрахтам» з 1+1 у выкананні таго ж Брункера (магло быць нават 2+1, але яго гол у першым тайме адмянілі праз парушэнне правілаў):

І цяпер – ізноў сенсацыйная перамога над чарговым прадстаўніком Бундэслігі – менхенгладбахскай «Барусіяй» з лікам 2:1. Як думаеце, хто забіў пераможны мяч на 90+3 хвіліне? Вядома, Кай Брункер.

Просты і часам нават прымітыўны на фоне знакамітых супернікаў футбол прыносіць падапечным Рюдыгера Ціля жаданыя і гістарычныя вынікі, а мясцовым заўзятарам – адно свята за іншым. Калі ж яны яшчэ змогуць пахваліцца такімі перамогамі і такім дасягненнем у Кубку Нямеччыны?

Шанцы на фінал ёсць – у паўфінале «Саарбрукен» згуляе з «Кайзерслаўтэрнам» з другой Бундэслігі

Паўфінал і перамогі над прадстаўнікамі Бундэслігі – гэта магутна, але, можа, і на фінал замахнуцца?

У 1/2-й «Саарбрукен» ізноў згуляе дома – 2 красавіка на «Людвігспаркштадыён» прыедзе «Кайзерслаўтэрн» з другой Бундэслігі. Пасля перамог над «Баварыяй», «Франкфуртам» і «Гладбахам» суперніка з другой лігі саарландцам сапраўды баяцца не трэба.

Толькі адзін крок – і вырашальны матч за трафей. Паспрапачацца за яго можа і леверкузенскі «Баер», які ў другім паўфінале згуляе супраць дзюсельдорфскай «Фартуны».

Як паказвае гэты сезон у Кубку Германіі, матчы з камандамі Бундэслігі – не праблема для «Саарбрукена» 😅

Фота: Andreas Schlichter, Alex Grimm/dpa

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты