Tribuna/Футбол/Блогі/😨 Жудасны момант з Амерыкi: Марсела выпадкова зламаў нагу супернiку – сыходзiў з поля ў слязах

😨 Жудасны момант з Амерыкi: Марсела выпадкова зламаў нагу супернiку – сыходзiў з поля ў слязах

Жах.

2 жніўня, 18:23
😨 Жудасны момант з Амерыкi: Марсела выпадкова зламаў нагу супернiку – сыходзiў з поля ў слязах

Траўмы – неад'емная частка футбола, як бы прыкра гэта ні гучала. Гэтым разам такая доля напаткала гульца «Аргентынас Хуніярс». У матчы Кубка Лібертадорэс супраць «Флуміненсэ» (1:1) абаронца атрымаў жудаснае пашкоджанне.

Лусіяна Санчэс уступіў у адбор супраць былога гульца «Рэала» Марсела, бразілец абыграў яго, але ў апошні момант выпадкова трапiў усёй вагай Санчэсу на нагу.

Асцярожна, паўторы выглядаюць жахліва.

• Санчэс, зразумела, не змог працягнуць гульню. Пазней у сацсетках «Аргентынас Хуніярс» абвясцiлi, што афіцыйнае заключэнне лекараў – вывіх левага калена.

Па твару зорнага абаронцы было відаць, што ён сам у шоку. Былi нават слёзы.

Суддзя спрабаваў яго суцешыць, але па правілах гульні мусіў выдаліць.

Пасля матча Марсела напiсаў: «Сёння мне давялося перажыць вельмі складаны момант на полі. Я ненаўмысна траўмаваў калегу. Хачу пажадаць табе ўсяго найхутчэйшага выздараўлення, Лусіяна Санчэс. Усёй сілы свету табе!».

«Флуміненсэ» таксама выказаў спачуванне і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення траўмаванаму. Аргентынскі клуб адрэагаваў на такую ўвагу: «Мы – супернікі, але не ворагі. Дзякуй, Марсела і «Флуміненсэ», за клопат ❤️»

Фота: beIN SPORTS, скрыншоты трансляцыі

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты