Tribuna/Футбол/Блогі/«Уніян» правёў снежны матч супраць «Баварыі» пасля адмены футбольнага. Гульцы ўспомнілі дзяцінства і павесяліліся

«Уніян» правёў снежны матч супраць «Баварыі» пасля адмены футбольнага. Гульцы ўспомнілі дзяцінства і павесяліліся

Класная сітуатыўка сталічнай каманды.

Аўтар — KentYara98
3 снежня, 19:59
«Уніян» правёў снежны матч супраць «Баварыі» пасля адмены футбольнага. Гульцы ўспомнілі дзяцінства і павесяліліся

У суботу, 2 снежня, у Мюнхене павінен быў адбыцца матч 13-га тура нямецкай Бундэслігі паміж «Баварыяй» і «Уніянам». Але з-за моцнага снегападу паядынак быў перанесены на нявызначаны тэрмін. Аднак нават гэта не спыніла берлінскі клуб ад правядзення хоць і своеасаблівага, але матчу.

Акаўнт «Уніяна» ў твітары вырашыў правесці віртуальную гульню з «Баварыяй».

Усё пачалося з таго, што пад агонь сваіх аднаклубнікаў патрапіў адзін з гульцоў «Уніяна».

Затым чалавек, адказны за акаўнт клуба ў сацсетцы, вырашыў аб'явіць аб правядзенні матчу і панеслася. Вось, напрыклад, першая хвіліна матчу.

А вось «контратака» берлінцаў на 8-й хвіліне.

Было і з'яўленне медыкаў.

«Каментатар» стараўся апісаць усе найважнейшыя падзеі на віртуальным футбольным полі. У абʼектыў камеры трапіў Леанарда Банучы, у руках якога былі валізкі. Але нават з імі ён «змог вырвацца з-пад апекі».

Затым у гульню нечакана ўступіў Томас Мюлер, які расчышчаў свой двор ад снега.

А пераможны гол забіў абаронца Паўль Экель, які сваім кідком прынёс «Уніяну» гістарычную перамогу ва ўнікальным паядынку.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты