Tribuna/Футбол/Блогі/🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча

🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча

Ужо шукаюць маладога трэнера!

🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча

Сумавалі па кантэнту з «Чэлсі»? Вас пачулі – клуб афіцыйна абвясціў пра спыненне супрацы з Маўрысіа Пачэціна.

Сабралі асноўную інфармацыю.

🔹 Трэнер і лонданцы разышліся «па дамове бакоў». Мэт Лоў з The Telegraph адзначыў, што не было ніякага канфлікту – бакі прыйшлі да кансенсусу і паціснулі рукі.

🔹 Пачэціна сышоў з каманды пасля топавай канцоўкі АПЛ – выратаваў, здавалася, правальны сезон, фінішаваўшы ў топ-6 і гарантаваўшы еўракубкі. Гульцы чакалі, што ён застанецца.

🔹 Патэнцыйныя прычыны – «філасофскі» складнік і «рэчы, звязаныя з дынамікай дзейнасці ў структуры клуба». А галоўнае – адсутнасць згоды ў трансфернай палітыцы.

🔹 Для «Чэлсі» гэта ўжо 5-ая змена трэнера за 20 месяцаў. Як і ў выпадку з Грэмам Потэрам, была рыторыка пра «доўгатэрміновы праект», але ўсё скончылася пасля 11 месяцаў працы аргенцінца.

🔹 Адзначаецца, што лонданцы цяпер будуць шукаць маладога трэнера. Асноўныя кандыдаты па версіі The Telegraph:

Варта дадаць, што Мічэл не валодае англійскай на прасунутым узроўні, Хёнес раней адмовіў «Баварыі» і мае намер застацца ў «Штутгарце», а Макена з Марескам толькі што вывелі свае каманды ў АПЛ.

🔹 Нямецкі журналіст Фларыян Плетэнберг дадае, што гэтага кроку з боку кіраўніцтва «Чэлсі» чакаў, увага, Томас Тухель! Ён не лічыць сваю місію ў Лондане завершанай, і ўжо нібыта вяліся размовы на гэты конт. Праўда, Бэн Джэйкабс і The Telegraph адмаўляюць верагоднасць вяртання немца.

Нагадаем, што Тухель быў звольнены на старце першага сезона пасля таго, як клуб быў набыты Тодам Боэлі.

🔹 Той жа Плетэнберг паказвае, што іншым кандыдатам з'яўляецца Раберта Дэ Дзербі, які пакінуў «Брайтан».

🔹 Крысціян Фальк называе яшчэ адным прэтэндэнтам Ханса Фліка – той нібыта зацікаўлены ў варыянце.

🔹 Іншыя опцыі ад інсайдара Джэйкаба Стэйнберга – Томас Франк і Венсан Кампані.

🔹 Жазэ Маўрынью і Антоніа Контэ не разглядаюцца. Уласна, праз жаданне бачыць адносна маладога спецыяліста.

🔹 Той жа The Telegraph інфармуе, што перад наступным трэнерам будзе стаяць канкрэтная задача – патрапіць у Лігу чэмпіёнаў. І клуб хоча, каб новы коўч рабіў стаўку на валоданне мячом і кантроль матча. Гаворка ідзе пра праект «а-ля Хабі Алонса ў «Баеры», сцвярджае Фабрыцыа Рамана.

🔹 Што тычыцца Пачэціна, то Evening Standard паведамляе, што ён папоўніў шорт-ліст «Манчэстэра Юнайтэд» замест Эрыка тэн Хага.

Іншыя пасты карыстальніка

«Сорамна, што я абраў цябе». Моту звольнілі з «Юве» – атрымаў 0:7 у двух матчах і непрыемныя словы ад босаў
25 сакавіка, 04:18
АПЛ стала закрытым клубам – другі раз запар адтуль выляцяць ўсе тры навічкі
18 сакавіка, 13:23
Шыкоўны выбар Дэшама і капітан Мбапэ: гайд па зборнай Францыі на Еўра-2024
12 чэрвеня, 10:04
🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча
22 траўня, 12:49
Саўладальнік «МЮ» Джым Рэткліф адмяніў бясплатныя білеты для жанчын футбалістаў на фінал Кубка Англіі
15 траўня, 13:01
Германія – самая хаатычная топ-зборная свету прама зараз
24 сакавіка, 09:05
Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш
10 сакавіка, 08:35
«Гэта ##### гол». Арбітр скончыў матч, калі «Рэал» забіў – і мадрыдцаў прарвала
3 сакавіка, 17:23
Вялікая міграцыя топ-трэнераў: вяртанне Зідана, павышэнне Дэ Дзербі, шмат адставак?
29 лютага, 13:44
Не толькі Алонса. 5 варыянтаў для замены Клопа ў «Ліверпулі»
21 лютага, 15:49
У Сімеонэ вялікая спадчына ў «Інтэры»: сварыўся з Раналда, узяў Кубак УЕФА і пазбавіў чэмпіёнства ў 2002-м
20 лютага, 02:43
Штучны інтэлект выратаваў Мічэла ад звальнення з «Жыроны». Цяпер яго хочуць еўрапейскія топы
19 лютага, 02:25
Вучыся, Боэлі. «МЮ» перабудоўвае кіраўніцтва – забралі СЕО ў «Сіці», выкрадуць спортдыра «Ньюкасла»
18 лютага, 11:26
«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ
15 лютага, 09:48
4 праблемы «Барселоны», якія важнейшыя за сыход Хаві
1 лютага, 13:21
«Атлетыка» падпісаў бельгійскага вундэркінда, пра якога марыла «Барса»
31 студзеня, 14:10
Кур'ер сэра Алекса. Ставіў па 100 тысяч фунтаў у дзень, біўся з Шырэрам, а яго агентам быў сам Фергюсан
30 студзеня, 16:40
Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»
29 студзеня, 15:54
11 найненавіснейшых футбалістаў XXI стагоддзя
29 студзеня, 05:16
20 фактаў пра фенаменальны сезон «Баера»
26 студзеня, 12:47
Усе пасты