Tribuna/Хакей/Блогі/Мінскае «Дынама» засталося без хатняй арэны на матч плэй-оф. «Зуброў» пасунула фаварытка (былая?) Пуціна з гімнастыкі

Мінскае «Дынама» засталося без хатняй арэны на матч плэй-оф. «Зуброў» пасунула фаварытка (былая?) Пуціна з гімнастыкі

А супернік не гатовы да саступак.

Аўтар — Pam-pam
Мінскае «Дынама» засталося без хатняй арэны на матч плэй-оф. «Зуброў» пасунула фаварытка (былая?) Пуціна з гімнастыкі

25 лютага ў матчы заключнага тура рэгулярнага сезона КХЛ паміж СКА і «Куньлунем» вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў плэй-оф турніру.

Каманда адыёзнага расійскага трэнера Рамана Ратэнберга на хатняй пляцоўцы нечакана прайграла кітайскаму аўтсайдару 2:3 і страціла шанц стаць першай у Заходняй канферэнцыі па выніках «рэгуляркі», адпусціўшы маскоўскае «Дынама». З ім мінчукам, якія аселі на восьмай пазіцыі, і сустракацца.

У календары КХЛ матчы першага раўнда плэй-оф паміж мінскім і маскоўскім «Дынама» мусяць адбыцца 1 і 3 красавіка ў расійскай сталіцы, а 5 і 7 – у беларускай. Калі чатырох сустрэч будзе недастаткова, каб вызначыць пераможцу, то дадатковыя гульні запланаваныя на 9 сакавіка ў Маскве і на 11-е ў Мінску. Калі справа дойдзе да сёмага матчу, ён адбудзецца 13 сакавіка на хатняй пляцоўцы масквічоў.

Ці то мінчукі не спадзяваліся на выхад у плэй-оф, ці то былі ўпэўненыя, што арэна ў гэтыя дні ўсё роўна будзе вольнай, але так сталася, што пляцоўка аказалася забраняванай у патрэбныя датэ не пад хакей. І сёння выглядае на тое, што каманда Дзмітрыя Квартальнава не зможа правесці першы з хатніх матчаў на «Мінск-Арэне» праз занятасць аб'екта.

«Беларуская арэна недаступная для хакея з 3 па 6 сакавіка. А трэяцяя гульня якраз запланаваная на гэтыя даты ў Мінску. І што далей? Кажуць, што ёсць нейкі варыянт, які не задавальняе расійскі клуб. Карацей, не ўсё так адназначна», – напісаў у сваім тэлеграм-канале расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка.

«Мінск-Арэна» не адзіная хакейная пляцоўка ў сталіцы – ёсць яшчэ «Чыжоўка-Арэна», якая ў свой час прымала матчы чэмпіянату свету, а сёння зʼяўляецца хатняй для «Юнацтва» ў экстралізе. Аднак гэтая пляцоўка не адпавядае патрабаванням КХЛ.

Яшчэ адным варыянтам для «Дынама» зʼяўляецца арэна ў Бабруйску, але гэта 170 кіламетраў ад Мінска. 12 гадоў таму «Бабруйск-Арэна» ўжо прыняла два матчы плэй-оф КХЛ паміж мінскім і маскоўскім «Дынама». Гаспадары тады саступілі 1:3 і 2:4. Але, па чутках, менавіта гэты варыянт не падабаецца гасцям.

Дык што за мерапрыемства здольнае пасунуць «Дынама» з хатняй арэны ў найважнейшы адрэзак сезона? Дзіўна, але гэта не чарговы шабаш рэжымнікаў і не канцэрт зоркі сусветнага маштабу, (зоркі Беларусь абмінаюць даўно). Проста 5 сакавіка на «Мінск-Арэне» запланавана шоу па мастацкай гімнастыцы, арганізаванае расіянкай Алінай Кабаевай.

На сёння на сайце сталічнай арэны няма згадак гімнастычныга шоў, няма інфармацыі пра фестываль «Аліна» і на сайтах беларускіх білетных аператараў. Затое некаторыя падрабязнасці можна знайсці на сайце міжнароднай асацыяцыі клубаў мастацкай гімнастыкі «Нябесная грацыя». Так, у матэрыяле ад 13 лютага гаворыцца, што 2 сакавіка фестываль пройдзе ў Сочы, а 5-га – у Мінску.

Вядома, канкураваць з шоу Кабаевай даволі складана. І справа не ў тым, што гэта тытулаваная спартсменка з вялікай вагой у спартыўным свеце, а ў тым, што яе ўжо даўно называюць не проста фаварыткай расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, а маці яго дзяцей.

Хаця і тут усё не так адназначна. Апошнія тыдні медыя суседзяў пішуць нібыта пра новую сімпатыю Пуціна. Гэта 39-гадовая Кацярына Мізуліна, якая зʼяўляецца кіраўніком так званай «Лігі бяспечнага інтэрнэту» – арганізацыі, якая дапамагае расійскаму ўраду ўмацоўваць цэнзуру і вымушае баяцца стваральнікаў інтэрнэт-кантэнту і дзеячаў культуры, чыя пазіцыя супярэчыць пуцінскай прапагандзе. У розны час Мізуліна асабіста напісала даносы на журналіста Юрыя Дудзя, гурт «Бі-2», акцёра Андрэя Паніна, рэпера Аксімірона і іншых вядомых публічных асоб.

А яшчэ жанчына запісвае крынжовыя відэа, дзе адкрывае рот, напрыклад, пад песні няскрэпных Queen.

Расійская праваабаронка Вольга Раманава ў адным са сваіх інтэрв'ю заявіла, што «Каця Мізуліна цалкам адпавядае густу Пуціна. Гэтая Барбі заўсёды яму вельмі падыходзіла». Шэраг СМІ таксама сцвярджаюць, што яны «сталі блізкія».

Сітуацыя, якая склалася з арэнай, не ўзрадавала тых, хто яшчэ сочыць за беларускім хакеем. Інтэрнэт-карыстальнікі не ўпэўненыя, што для гімнастыкі ўвогуле патрэбная такая вялікая пляцоўка.

Іншыя мяркую, што калі трэба, на фестываль нагоняць школьнікаў. Хаця ёсць і тыя, каго гімнастычнае мерапрыемства цікавіць.

Але большасць карыстальнікаў лічыць, што перанесці шоў Кабаевай не ўдасца.

А ёсць і тыя, хто знайшоў у гэтым прычыну паражэння СКА.

Мінскае «Дынама» пакуль ніяк не каментавала сітуацыю з хатняй пляцоўкай, таму адзінае, што застаецца заўзятарам, спрабаваць дагрукацца да кагосьці ў сацсетках.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты