Усе навіны

Апейкін пра санкцыi для беларускіх спартсменаў: «Жыццё двойчы давала шанец. Значыцца, іх выбар быў свядомы, таму адказнасць павінна быць у поўнай меры»

2 студзеня 2023, 16:45

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін адрэагаваў на спіс беларускіх спартсменаў, на якіх Парламент Украіны рэкамендуе накласці санкцыі.

– Санкцыйныя механізмы хутка не запускаюцца, але дзейнічаюць доўга і надзейна. Гэта вынік памылковасці свайго маральнага выбару ў жніўні 2020-га і потым у лютым 2022-га. Жыццё двойчы давала шанец. Значыцца, іх выбар быў свядомы, таму адказнасць павінна быць у поўнай меры. Вяртанне да нармальнага жыцця ўсіх удзельнікаў спісу будзе мажлівым толькі пасля прызнання віны, пакаяння перад беларускім і украінскім народамі, адказнасці перад законам дэмакратычнай Беларусі, – сказаў ён.