Усе навіны

Расіяне выступяць на Паралімпіядзе-2024 у нейтральным статусе

29 верасня, 17:03

Расійскія параатлеты выступяць на будучых Паралімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы пад нейтральным флагам.

Раней стала вядома, што допуск расіян у Параалімпіяду стаў магчымы пасля таго, як на генасамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) сябры арганізацыі не падтрымалі поўнае прыпыненне сяброўства НПК Расіі.

Дэлегаты генасамблеі прагаласавалі за частковае адхіленне Паралімпійскага камітэта Расіі. З-за частковага адхілення НПК Расіі губляе ўсе правы членства ў МПК, аднак спартсмены маюць права ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным флагам.

Нагадаем, што расіяне і беларусы не былі прадстаўлены на Паралімпіядзе-2022 у Пекіне, якая адбылася неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.